https://www.traditionrolex.com/8
<p>У праграме візіту ў Славакію было запланавана многа разнастайных і   цікавых мерапрыемстваў, аднак асноўным месцам знаходжання   маларытчан стаў пасёлак Мутнэ, дзе прайшоў штогадовы   рэгіянальны фестываль «Дажынкі»</p>

Як паведамляе «Голас часу»:

Народны ансамбль народнай песні «Рыцкі куфэрак» ГДК нядаўна прымаў удзел у Днях культуры Беларусі ў Славацкай Рэспубліцы.

Паездка і выступленне маларытчан адбыліся дзякуючы намаганням Уладзіміра Чахлова, Часовага Паверанага пасольства РБ у Славацкай Рэспубліцы. «Рыцкі куфэрак», які ў чарговы раз у красавіку гэтага года пацвердзіў званне «народны», быў заўважаны. Калектыў заўжды дэманструе высокае прафесійнае сцэнічнае майстэрства, а яго ўдзельнікі маюць цудоўныя, непаўторныя і мілагучныя галасы. Любая песня ў іх выкананні становіцца сапраўдным шэдэўрам. Каларыт і непаўторнасць выступленню «Рыцкага куфэрка» надаюць касцюмы маларыцкага строю, у якія заўжды апрануты самадзейныя артысты.

У праграме візіту ў Славакію было запланавана многа разнастайных і цікавых мерапрыемстваў: экскурсіі, знаёмствы з памятнымі мясцінамі і творчымі калектывамі, сустрэчы… Аднак асноўным месцам знаходжання маларытчан стаў пасёлак Мутнэ на поўначы краіны, дзе прайшоў штогадовы рэгіянальны фестываль «Дажынкі». Галоўнымі падзеямі гэтага грандыёзнага свята сталі ўрачыстае шэсце, цырымонія адкрыцця, уручэнне падзяк, розныя спаборніцтвы, масавыя гулянні. На адной сцэне з фальклорнымі калектывамі Славакіі «Рыцкі куфэрак» паказ­ваў сваё майстэрст­ва разам з узорна-паказальным духавым аркестрам Пагранічных войскаў РБ. На суд гледачоў нашы артысты вынеслі 15 разнапланавых беларускіх народных песень. У асноўным яны былі прысвечаны тэме дажынак.

– Сваю канцэртную праграму «Рыцкі куфэрак» рыхтаваў амаль месяц, – гаворыць Андрэй Гарбацэвіч, начальнік аддзела культуры, кіраўнік маларыцкай дэлегацыі. – Калектыў да гэтага аднёсся вельмі адказна, сур’ёзна. Грунтоўная прапрацоўка кожнай песні не пакідала надзеі на прызнанне. Яно, па шчырасці, так і было. Песні падбіраў Анатоль Барысюк, кіраўнік ансамбля. Аднак канчаткова ўсе нумары зацвярджалі разам. Славацкія гледачы былі зачараваны майстэрствам выканання песень нашых самадзейных артыстаў, мілагучнасцю і непаў­торнасцю беларускай мовы. Лепшым пацвярджэннем гэтаму сталі шчырыя апладысменты мясцовых гледачоў.

Акрамя таго, па словах Наталлі Галавій, дырэктара раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры, ад імя беларускай дэлегацыі на чале з кіраўніком аркестра Міхаілам Грыгарчуком і начальнікам аддзела культуры Андрэем Гарбацэвічам былі ўручаны сувеніры Ганароваму консулу РБ у Славацкай Рэспубліцы Марыяну Мурыну.

https://www.traditionrolex.com/8