https://www.traditionrolex.com/8
<p>26 верасня  міністр культуры нашай краіны Павел Латушка наведаў Вільнюс, дзе ў рамках Дзён культуры Беларусі адкрыў выставу, прысвечаную 120-годдзю Максіма Багдановіча, сустрэўся з кіраўніцтвам Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы і ўсклаў кветкі да памятнай дошкі Францішку Багушэвічу</p>

26 верасня  міністр культуры нашай краіны Павел Латушка наведаў Вільнюс, дзе ў рамках Дзён культуры Беларусі адкрыў выставу, прысвечаную 120-годдзю Максіма Багдановіча, сустрэўся з кіраўніцтвам Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы і ўсклаў кветкі да памятнай дошкі Францішку Багушэвічу.

Афіцыйнае адкрыццё Дзён культуры Беларусі адбылося напярэдадні ў Літоўскай нацыянальнай філармоніі канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава. У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел міністр культуры нашай краіны Павел Латушка і яго літоўскі калега Арунас Гялунас, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

Дні беларускай культуры ў Літве ладзяцца ў другі раз і з’яўляюцца самай маштабнай беларускай культурнай акцыяй за мяжой за апошнія гады. Падчас цяперашніх Дзён культуры Беларусі ў Літве адбудуцца гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, выстава карцін беларускага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, у Клайпедзе прагучыць свята беларускай песні, у якім возмуць удзел артысты Белдзяржфілармоніі, прафесійныя творчыя калектывы Беларусі і самадзейныя калектывы беларускай дыяспары Літвы.

Таксама ў рамках Дзён культуры запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю заснавання Беларускага гісторыка-этнаграфічнага музея Івана Луцкевіча. Падчас афіцыйнага візіту ў Вільнюс Павел Латушка наведаў Нацыянальны гістарычны музей Літвы, дзе азнаёміўся са станам захоўвання і ўключэння ў культурны абарот Беларусі экспанатаў Беларускага гістарычна-этнаграфічнага музея Івана Луцкевіча. Міністр прапанаваў стварыць сумесную беларуска-літоўскую віртуальную экспазіцыю экспанатаў музея Івана Луцкевіча, якія знаходзяцца ў Беларусі і Літве. Пры гэтым Павел Латушка выказаў спадзяванне, што літоўскія навукоўцы падтрымаюць прапанову аднаўлення беларускага музея Івана Луцкевіча ў Вільнюсе, а ў перспектыве станоўча аднясуцца да выставы экспанатаў музея Івана Луцкевіча ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, у новай экспазіцыі якога плануецца стварыць асобны раздзел, прысвечаны музею Івана Луцкевіча.

Акрамя Нацыянальнага гістарычнага музея Літвы, Павел Латушка наведаў Вільнюскую школу імя Францыска Скарыны з беларускай мовай навучання, дзе адбылося адкрыццё выставы, прысвечаннай 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У пачатку мерапрыемства міністр адзначыў, што адным з галоўных прыярытэтаў у развіцці супрацоўніцтва з Літвой і надалей будзе з’яўляцца падтрымка беларусаў, якія пражываюць у суседняй краіне, з мэтай захавання і развіцця нацыянальных традыцый, беларускай культуры, адукацыі і мовы. А на сустрэчы, якую Павел Латушка як старшыня Кансультацыйнага савета па справах беларусаў замежжа правёў з кіраўніцтвам Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы, абмяркоўваліся ўжо канкрэтныя шляхі, скіраваныя на аказанне беларусам Літвы практычнай дапамогі ў захаванні і развіцці культурнай самабытнасці. Міністр культуры і прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь усклалі кветкі да памятнай дошкі Францішку Багушэвічу, якая была адкрыта ў Вільнюсе да 170-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта XIX стагоддзя.

https://www.traditionrolex.com/8