Конкурс ігры на пастушыных інструментах у Цеханоўцы (фота)

04.12.2011 - Витрина туров

Конкурс ігры на пастушыных інструментах у Цеханоўцы (фота)

У Музеі сельскай гаспадаркі імя Клюка пачаўся традыцыйны Міжнародны конкурс ігры на пастушыных інструментах, які штогод збірае выканаўцаў з розных краін Еўропы

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Трамбіты, базуны, пастушыныя рогі, акарыны і свісцёлкі – Цехановец гучыць пастушынымі інструментамі.

У Музеі сельскай гаспадаркі імя Клюка пачаўся традыцыйны Міжнародны конкурс ігры на пастушыных інструментах, які штогод збірае выканаўцаў з розных краін Еўропы.

Па словах этнографа музея Антона Масевіча, вялікая колькасць маладых удзельнікаў конкурса дае упэўненасць у неўміручасці такога мастацтва.

- Гэта адзіны такі конкурс у Еўропе, дзе мы паказваем пастушыную музыку. Мы ведаем, што яна будзе трываць. У гэтым годзе грала 47 дзяцей з 14 да 16 гадоў, пасля, калі гэтыя дзеці ўваходзяць у дарослае жыццё, яны вучаць сваіх дзяцей. Можна з упэўненасцю сказаць, што гэтыя інструменты не загінуць у Беларусі, не загінуць у Польшы, таму што ёсць асяродде, якое пра гэта клапоціцца.

c-02

Конкурс у Цеханоўцы адбываецца 31 раз. Першапачаткова гэта быў толькі ўнутрыпольскі конкурс ігры на драўляных інструментах. З часам форум расшырыў геаграфію удзельнікаў, пераўтварыўшыся ў міжнародны. Уведзены таксама іншыя катэгорыі інструментаў апрача драўляных, таксама гліняныя, з натуральных рагоў і касцей ды іншых рэчываў. Конкурс у Цеханоўцы прадоўжыцца і ў нядзелю.

c-01

Наталля Герасімюк

Рубрики: Фестивали

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах