Беларусы Літвы атрымалі 12 сотак у цэнтры Вільні пад будаўніцтва

06.12.2011 - Витрина туров

Беларусы Літвы атрымалі 12 сотак у цэнтры Вільні пад будаўніцтва

Завяршылася афармленне ўсіх дакументаў, паводле якіх Таварыства беларускай культуры становіцца на 99 гадоў уладальнікам надзелу. Зямля атрымана пад пэўную забудову

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Дванаццаць сотак у самым цэнтры Вільні – для беларусаў Літвы. Завяршылася афармленне ўсіх дакументаў, паводле якіх Таварыства беларускай культуры становіцца на 99 гадоў уладальнікам гэтага надзелу. Зямля атрымана пад пэўную забудову. 

«У планах таварыства стварыць там беларускі культурны цэнтр», – кажа старшыня аб’яднання Хведар Нюнька.

– Ён мае назву Цэнтр беларускай культуры імя Якуба Коласа. Канешне, мы не думаем, каб гэта зямля стаяла нявыкарыстанай на працягу далейшых гадоў. Мы шукаем спонсара, шукаем чалавека, які б на ўзаемавыгодных асновах пагадзіўся тут, у Вільні будаваць гэты цэнтр. Пажадана, каб гэта быў, канешне, беларус.

Працэс атрымання гэтага надзелу цягнуўся ледзь не 20 гадоў, як заўважае старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька. Упершыню за гэтыя гады колькасць беларусаў у Літве павялічылася – на 5 тысяч чалавек.

Улад Грынеўскі

Рубрики: В Фокусе Общество

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

06.12.2011 21:18
Anonymous
ответить

А ці ня скажаце, менавіта дзе той лапік зямлі знаходзіцца, бо "у самым цэнтры" - гэта вельмі ўмоўна? Цэнтр у Вільні вялікі.

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах