«Колорлэнд» ладзіць сяброўскую вандроўку ў старажытную Оршу, радзіму Уладзіміра Караткевіча

18.11.2013 - Витрина туров

«Колорлэнд» ладзіць сяброўскую вандроўку ў старажытную Оршу, радзіму Уладзіміра Караткевіча

Як паведамляюць прадстаўнiкi кампаніi, у суботу, 23 лістапада, адбудзецца экскурсія ў старажытную Оршу, радзіму легендарнага беларускага пісьменніка і паэта Уладзіміра Караткевіча, і гістарычнае мястэчка Смаляны. Таксама, калі хопіць светлавога часу, мяркуем заехаць у мястэчка Высокае.

У Смалянах, ва ўладаннях аднаго з самых знакамітых княжацкіх родаў ВКЛ – Сангушкаў, з кожным поглядам і кожным крокам усё мацней вы будзеце адчуваць подых старадаўніх легенд і гістарычны рэалій мінулых эпох. Там вы пабачыце:

рэшткі замку Белы Ковель - княскай рэзідэнцыі, узведзенай па апошнім слове інжэнернага майстэрства XVI ст., і даведаецеся, чаму ў Смалянах так добра «памятаюць» Бону Сфорцу, ды з якой нагоды гэтая фартэцыя завецца Белым Ковелем...
касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі - познебарочную святыню, трагічны лёс якой і сёння застаецца пад пытаннем…
царкву Праабражэння Гасподняга - узор драўлянага дойлідства XVIII ст., што хавае ў сваіх сутарэннях гістарычныя таямніцы і архітэктурныя галаваломкі.
царкву Святога Аляксея - увасабленне псеўдарускага стылю сярэдзіны ХІХ ст на тутэйшы манер.
магілу Тамаша Зана - менавіта ў Смалянах знайшоў свой апошні спачын знакаміты філамат Тамаш Зан, навуковец, паэт, сябра Міцкевіча, Чачота, Дамейкі.
Затым вас чакае старажытная Орша, пабудаваная яшчэ князем Глебам Менскім летапісная Рша, што ўпершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1067 г. За амаль 1000 гадоў сваёй гісторыі гэты горад бачыў шмат якіх выбітных гістарычных асобаў ды падзеі, што ўплывалі на лёс не толькі беларусаў, але і іншых народаў Еўропы. Так, 500 гадоў таму на рэчцы Крапіўна пад Оршай адбылася знакамітая Аршанская бітва, слава якой дасягнула аж да Рыму.
У Оршы вы пабачыце:
Аршанскае Замчышча, дзе стаялі сцены магутнага замка і шмат разоў яго абаронцы вытрымлівалі варожы націск.
царкву Святой Троіцы і Куцеінскі Богаяўленскі манастыр, дзе дзейнічала знакамітая друкарня Спірыдона Собаля і дзе быў выдадзены адзін з першых беларускіх падручнікаў!
калегіум езуітаў - навучальную ўстанову, што была фундаваная на сродкі самаго Льва Сапегі ды з каралеўскай казны Жыгімонта ІІІ .
касцёл Святога Язэпа - незвычайны прыклад барочнай архітэктуры, воблік якога мяняўся праз гады, дзе яшчэ ў сярэдзіне XVII ст. знайшлі прытулак манахі-дамінікане.
вадзяны Млын - вельмі сімпатычны помнік прамысловай архітэктуры пачатку ХХ ст., у якім зараз знаходзіцца этнаграфічны музей.
Напрыканцы вандроўкі ў прыцемках перад вамі паўстануць велічныя, але забытыя сучаснасцю, архітэктурныя шэдэўры стогадовай даўніны мястэчка Высокае: царква Св. Іллі і сядзіба Макшыцкіх, цэглу на будаўніцтва якой дастаўлялі калісьці з Лондана.
Суправаджаць маршрут будзе экскурсавод і краязнаўца Валянціна Кароткіна. Падчас экскурсіі плануецца наведванне музея Уладзіміра Караткевіча ў Оршы і музычнае выступленне знакамітага барда, заснавальніка фэсту «Аршанская бітва» Андрэя Мельнікава.
Маршрут (~490 км): Мінск – Смаляны– Орша – (Высокае) – Мінск.

Рубрики: Анонс

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах