Таварыства аховы краявіду ладзіць незвычайную экскурсію для аматараў прыгажосці Белавежскай пушчы

12.11.2013 - Витрина туров

Таварыства аховы краявіду ладзіць незвычайную экскурсію для аматараў прыгажосці Белавежскай пушчы

Што можна будзе пабачыць і як далучыцца да экскурсіі, распавёў Беларускаму Радыё Рацыя адзін з ініцыятараў акцыі, сябра Таварыства аховы краявіду, сябра навуковай рады Белавежскага нацыянальнага парка і аўтар блога «Белавежская пушча».

РР: Як раз апошнімі днямі на ім былі змешчыны вельмі цікавыя фотаздымкі Белавежскай пушчы восенню. Што цікавага ў пушчы цяпер?

Януш Корбаль: На маю думку, восень – найлепшая пара года, найлепшы час для наведвання Белавежскай пушчы. Дрэвы стаяць голыя. На зямлі – рознакаляровы дыван з лісця. Дзякуючы гэтаму – відаць больш і далей. Імхі свецяцца зялёным фасфарасцыраваным святлом. Усё выглядае неверагодна прыгожа. Лягчэй убачыць птушак і звяроў. Таксама зараз няма камароў, машкары і кляшчоў. 

Мы запрашаем жыхароў Гайнаўскага павета, жыхароў ваколіц Белавежскай пушчы наведаць самае ядро пушчы. Бо ёсць людзі, якія тут нарадзіліся, жывуць, а былі толькі раз калісьці ў дзяцінстве. І не бачылі гэтай прыгажосці. Гэта наш доўг. Мы жывём у такім неверагодным месцы сярод цудоўных людзей. І вырашылі гэты доўг сплаціць тым, што будзем запрашаць людзей у гэтую калыску чалавецтва – адзінае такое месца на тэрыторыі Польшчы. Запрашаем ахвотных на тры гадзіны ў лес на невялікую прагулку з правадніком. Мы гэта робім задарма. 

У бліжэйшую нядзелю паміж 11 і 14 гадзінамі запрашаем усіх ахвотных. У групах будзе ад 4 да 10 асоб. Дамовіцца трэба праз тэлефон па нумары 606-450-949 або праз электронную пошту: tok4@wp.pl. Праз тэлефон можна даведацца, як найлепш апрануцца для шпацыру ды т.д. Дзе збіраемся, дакладна яшчэ не вырашылі, але верагодней – ля сядзібы Белавежскага Нацыянальнага парка. Белавежа невялікая, будзем чакаць, спадзяюся, што добра правядзём час, размаўляючы пра Пушчу, пра фантастычную культуру, якая тут ёсць. 

РР: Ці варта прыязджаць цяпер у Белавежу, ці ёсць дастатковая колькасць кватэр, ёсць што паглядзець, ці адкрытая Белавежа на турыстыку па-за сезонам?

Януш Корбаль: Так, Белавежа адкрытая для турыстаў цэлы год. Апошнім часам тут усё змянілася ў лепшы бок. Аднаўляюцца старыя дамы, робяцца выставы. Тут сапраўды ёсць што паглядзець. І можна вельмі плённа правесці дзень. І не ў такім натоўпе, як гэта адбываецца ў першы травеньскі ўікэнд ці ўлетку. Зараз Белавежа спакойная. Турыстаў няшмат. Гэта невялікая мясцовасць з неверагоднай па прыгажосці прыродай. Таму сардэчна запрашаем!

Першая экскурсія адбудзецца ў нядзелю, 17-га лістапада, з 11 да 14 гадзіны.

З Янушам Корбалем гутарыў Мікола Ваўранюк

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах