14 ліпеня 2019 года ў Радашкавічах чакаюць ўсіх, хто любіць і шануе песняра Беларусі.
Янка Купала нарадзіўся ў далёкім 1882 годзе ў Вязынцы, быў ахрышчаны ў касцёле старадаўняга мястэчка Радашкавічы і атрымаў імя ў гонар найвялікшага прарока хрысціянства.
Паэтычныя і публіцыстычныя радкі Янкі Купалы жывілі ідэю беларускай дзяржаўнасці, што паўставала 100 гадоў таму ва ўмовах глабальных сацыяльных змен. Тады беларусы, як і многія народы Еўропы, імкнуліся заняць “свой пачэсны пасад між народамі”. Дзеля гэтай мэты працавалі дзеячы беларускага руху незалежна ад сваіх палітычных поглядаў. І кожны з іх мог шчыра паўтарыць словы Янкі Купалы: “Беларусь – маё сэрца, залатая краіна”.
Сёлета ў праграме фэсту:
-
10.00 – Святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы. Ігнат Данько “Мая малітва” пад гукі старадаўняга аргана
-
11.20 – «Чытаем Купалу разам»: чытанне ўсімі жадаючымі рэлігійных і патрыятычных вершаў Янкі Купалы
-
12.20 – перапынак на гарбатку
-
12.45 – канцэртная праграма: Алеся Сівохіна і Алесь Камоцкі
-
13.45 – MölkKUPALA – турнір па гульні мёльккю
-
14.45 – малітва на завяршэнне ў касцёле
Месца правядзення: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Радашкавічы, в. Бурдзенюка, 2