Кушлянскі фэст 2021

Кушлянскі фэст 2021
Место проведения: в. Кушляны (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць)

28 жніўня 2021 г., у апошнія выходныя лета, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае у Музей-сядзібу Францішка Багушэвіча "Кушляны” на чарговы «Кушлянскі фэст», які ладзіцца ў гонар вялікага Песняра, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры.

Гасцей свята чакаюць: канцэрт-лекцыя «Ад дуды да раяля» майстра народных інструментаў Алеся Лася, цікавая музычная праграма (гурты «Явар» і «Мярэжа»), разнастайныя майстар-класы, вырабы смаргонскіх умельцаў, сучасная паэзія. Для маленькіх аматараў мастацтва будзе арганізаваны пленэр, на якім найлепшыя мінскія выкладчыкі будуць працаваць з юнымі творцамі. Будуць пляцоўкі аквагрыма, народныя забавы, пачастункі з зёлкавай гарбатай ад сядзібы «Дайнаўскі двор» і падарункі.

Марапрыемства ладзіцца сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам.

Час правядзення: 12.00 – 16.00.

Адрас: в. Кушляны (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча "Кушляны”.

Кошт: 7 рублёў, сям’я ад 3 чалавек – 10 рублёў.

Дзеці да 16 гадоў – бясплатна.

Для жадаючых будзе арганізаваны даезд на аўтобусе з г.Мінска: 15 рублёў (уваходны квіток уключаны ў кошт).

Набыць квіткі са зніжкамі можна анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/grodno/events/festival/312841

Тэлефоны для сувязі: 8-017-363-07-61 (Мінск), 8-015-92-9-81-69 (Кушляны).

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.