«Дом мары» на месцы гістарычнай забудовы

Дата публикации:

Міністэрства культуры пастанавіла спыніць будаўнічыя працы па вуліцы Валатаўской у Гомелі на перыяд разгляду пытання аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці драўляным сядзібам

У Гомелі кампанія «Электрапрам» прапаноўвае жыхарам горада кватэры ў элітным доме, які паўстане на месцы знішчанай гістарычнай забудовы. Міністэрства культуры пастанавіла спыніць будаўнічыя працы па вуліцы Валатаўской на перыяд разгляду пытання аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці пазасталым драўляным сядзібам. Нягледзячы на гэта, каля аб'екта працуе тэхніка. А ў гарадскіх газетах і на білбордах змешчана рэклама будучага «дома мары» – так пазіцыянуюць свой шматпавярховік інвестары, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Старшыня гомельскай «Талакі» Яўген Меркіс лічыць, што кампанія «Электрапрам» разлічвае пераканаць грамадзян у слушнасці праекта праз бамбардаванне рэкламай. 

Яўген Меркіс:

– Дом рэпрэзентаваны ў рэкламе як вяршыня сусветнай архітэктуры, хоць насамрэч гэта тыповы гмах у стылі 1980-х гадоў. Шматпавярховік будзе аздоблены шклом і пластыкам, то бок тыповы «аграмадэрн». Сам факт з'яўлення артыкула ў газеце «Новы вячэрні Гомель», а таксама прасоўванне аб'екта на білбордах, з'яўляюцца доказамі таго, што забудоўшчыкі нервуюцца. Ім трэба хутчэй гэтую сітуацыю пераламіць. У нас ёсць пэўныя звесткі, што з гэтым будаўніцтвам не ўсё так проста. Магчыма, мае месца «распіл і адкат».  

Сябра ТБМ Марыя Булавінская мяркуе, што працяг будаўніцтва каля гістарычных будынкаў на вуліцы Валатаўской – гэта парушэнне заканадаўства. 

Марыя Булавінская:

– На вуліцы Валатаўской не павінны былі праводзіцца ніякія будаўнічыя працы. Але ж быў знесены будынак № 21 б. І цяпер мы можам назіраць такую карціну, што там выкапаны катлаван пад шматпавярховік і стаіць тэхніка. Атрымліваецца, што забароны Мінкульта – гэта пусты гук для кампаніі «Электрапрам» і гарадскіх улад. 

Сталічная кампанія «Электрапрам» спрычынілася да руйнавання некалькіх сядзіб канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя на вуліцы Валатаўской. На чарзе – знакаміты будынак музычнага вучылішча, у якім, паводле гарадскіх легенд, жыла мецэнатка Ірына Паскевіч. 

Мікола Бянько

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.