Гродзенцы едуць па візы ў Брэст і Мінск

Дата публикации:

Сітуацыя з атрыманнем віз гродзенцамі для Шэнгенскай прасторы ўсцяж праблематычная, хоць консульства Польшчы ў Гродне працуе на мяжы сваіх магчымасцяў. Дзясяткі турыстычных фірм і асобных людзей нажываюцца на гродзенцах, якія праз электронную рэгістрацыю не могуць самастойна зарэгістравацца. Гродзенскую міліцыю гэта таксама не цікавіць

Каля 250 долараў трэба заплаціць, каб быць зарегістраваным на атрыманне шэнгенскай візы ў Гродне, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя». Гродзенцы, якія сутыкаюцца з немагчымасцю зарэгістравацца самастойна альбо плацяць такую суму, альбо адмаўляюцца ад такой спробы. 

– Каб зарэгістравацца, мне сказалі, што неабходна паўтара мільёна 750 тысяч пакласці адразу. А пасля ж трэба заплаціць яшчэ 60. Можна сядзець цэлы дзень, і ў цябе нічога не атрымаецца. Дзве нядзелі таму ніхто ў Гродне не зрабіў ніводнай візы. Рабілі на Мінск і на Брэст. Цяпер нашы гродзенцы паедуць у Брэст. Гэта калі хто можа. А калі не?

– Аформіць візу вельмі складана. Я спрабаваў разы тры-чатыры. Калі па суботах была рэгістрацыя, то альбо сайт завісаў, альбо не было свабоднай даты. Людзі кажуць, што можна зарэгістравацца за грошы. 

Сітуацыя з атрыманнем віз гродзенцамі для Шэнгенскай прасторы ўсцяж праблематычная, хоць консульства Польшчы ў Гродне працуе на мяжы сваіх магчымасцяў. Дзясяткі турыстычных фірм і асобных людзей нажываюцца на гродзенцах, якія праз электронную рэгістрацыю не могуць самастойна зарэгістравацца. Гродзенскую міліцыю гэта таксама не цікавіць.

Якуб Сушчынскі

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.