Узнагароджанне праходзіла ў сядзібе Орхускага цэнтра, па вул. Савецкай, 23.
***
У намінацыі «Турбуе кожнага» перамагла Ірына Новік з серыяй «Пралескі». У гэтай намінацыі мы атрымалі найбольш заяў на ўдзел, і выбар быў даволі складаны.
У намінацыі «Эка-ідэя» пераможцам абраны здымак Людмілы Лебедзь, зроблены ў парку ля Дэлі (Індыя). На ім выяўленыя скульптуры са смецця.
У намінацыі «Aдчуваеш розніцу» перамог Анатоль Брусевіч. Ён даслаў на конкурс параўнанне вадаёмаў Гданьска і Ліды.
ТС