7 красавіка ў Мінску адбудзецца канцэрт гурта «Кудмень»

Дата публикации:

7 красавіка а 19.00 адбудзецца канцэрт гурта «КУДМЕНЬ» на офісе РГА «Студэнцкае этнаграфчнае таварыства» (Мінск, вул. К. Лібкнехта, 112; 10 хв. хады ад метро «Грушаўка»).

«КУДМЕНЬ» падзеліцца з вамі сваёй адмысловай раскошай – любімымі старадаўнімі песнямі, сярод якіх бяседныя, лірычныя, вайсковыя. Таксама прагучыць беларуская танцавальная музыка (скрыпкі, дуда).

Гурт «КУДМЕНЬ» узнік на мяжы тысячагоддзяў з маладзёжнага фальклорнага аб’яднання, якое пазней фармалізавалася як РМГА «СЭТ», і быў першай спробай вывучэння і аднаўлення культуры беларускага мужчынскага спеву па-за традыцыяй. Гісторыя гурта ўтрымлівае шмат цікавых падзей, выступленняў, прэзентацый, сустрэч.

Прагучаць песні, запісаныя Ірынай Мазюк у экспедыцыях на Брэсцкім і Гомельскім Палессі, а таксама некаторыя з «залатога фонду», захаванага этнамузыколагамі ў савецкі час.

Уваход на канцэрт вольны, вітаюцца ахвяраванні на дзейнасць СЭТ.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.