Сакрэты гарадзенскай сінагогі

Дата публикации:

“Гэта  самая старая гарадзенская сінагога, – распавядае краязнаўца Ігар Лапеха.  Пасля рэканструкцыі пачатку 20 стагоддзя будынак крыху змяніў свой выгляд. Гэта самы дэкаратыўна вывераны будынак, які займае сваё пачэснае месца ў цэнтры горада. Пабудова дубля вуліцы Траецкай, што плануецца гарадскімі ўладамі вельмі зменіць наваколле. Паўстане нават пытанне аб захаванасці гэтага збудавання”

Як паведамляе "Твой стыль":

Некаторыя сакрэты гарадзенскай харальнай сінагогі можна ўбачыць,  абыйшоўшы вакол яе.

Разабраная прыбудова адкрыла добры ўваход у скляпенні  старажытнага будынка. Трапіць туды замінаюць толькі  вялізныя жалезныя  дзьверы, заваленыя  будаўнічым смеццем.

Праз іншы ўваход будаўнікі, што працуюць  на рэканструкцыі, пачалі выносіць з будынка тое, што засталося ў ім яшчэ з савецкіх  часоў.

Тады тут былі мастацкія майстэрні. Зараз гіпсавыя статуі “ўпрыгожваюць” падворак.

 “Гэта  самая старая гарадзенская сінагога, – распавядае краязнаўца Ігар Лапеха.

Пасля рэканструкцыі пачатку 20 стагоддзя будынак крыху змяніў свой выгляд. Гэта самы дэкаратыўна вывераны будынак, які займае сваё пачэснае месца ў цэнтры горада. Пабудова дубля вуліцы Траецкай, што плануецца гарадскімі ўладамі вельмі зменіць наваколле. Паўстане нават пытанне аб захаванасці гэтага збудавання” .

get_img1

Сінагога пабудаваная па праекце  італьянскага архітэктара Саці Гуччы яшчэ ў 16 стагоддзі, аднак пажар 1899 года амаль знішчыў будынак, і праз некалькі гадоў рэканструкцыі ён паўстаў перад гарадзенцамі як адроджаная “птушка Фенікс”.

Падчас Другой Сусветнай вайны сінагога была часткай цэнтральнага гета і выкарыстоўвалася нацыстамі як месца збору габрэяў перад адпраўкай  у  лагеры смерці.

Андрэй Мялешка

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.