«Крамбамбуля» прэзентуе ў Вільні апошні альбом: беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы

Дата публикации:

Беларускі гурт «Крамбамбуля» прэзентуе новы альбом «Чырвоны Штраль» у Вільні 7 лістапада, пасля чаго калектыў плануе сысці ў лясы.

Канцэрт, які ахопіць новы матэрыял і найлепшыя песні гурту, адбудзецца ў новай канцэртнай зале Compensa, разлічанай на 4000 гледачоў. Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы.

«Альбом «Чырвоны Штраль» — гэта фантасмагорыя, у якой змяшаліся мінулае, сучаснасць і будучыня Беларусі, адлюстраваныя з уласцівымі «Крамбамбулі» гумарам і іроніяй. Гэта апошні альбом гурту, пасля чаго мы пойдзем у лясы партызаніць. Іншых варыянтаў існавання ў сучасных умовах мы не бачым», — кажа Лявон Вольскі.

«Чырвоны Штраль» названы ў гонар культавага віленскага кафэ пачатку XX стагоддзя, дзе збіралася інтэлігенцыя, у тым ліку беларуская. Сярод гасцей ўстановы былі Янка Купала і браты Луцкевічы.

Ёсць звесткі, што ў 1916 годзе менавіта там адбылася знакавая сустрэча Луцкевічаў з прадстаўнікамі польскіх і літоўскіх колаў, пасля якой браты і вырашылі імкнуцца не да ўзнаўлення Рэчы Паспалітай або Вялікага княства Літоўскага, а да незалежнай Беларусі, абвешчанай пры іх удзеле ў 1918-м пад сцягам БНР.
Nn.by

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.