Моладзь зноў жаніла Цярэшку ў Віцебску

Дата публикации:

17 студзеня ў Віцебску згулялі ў старажытную абрадаваю гульню “Жаніцьба Цярэшкі” —жартаўлівае вяселле, якое, згодна традыцыі, ладзіць моладзь, каб пары маглі лепш знаёміцца паміж сабой, паведамляе ННВ.

Аўтэнтычны абрад “Жаніцьба Цярэшкі” захаваўся ў Лепельскім раёне і ў 2009 годзе прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі, таксама гэтая гульня прапанаваная ад нашай краіны да ўнясення ў спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

У Віцебску калядны абрад адраджаюць і папулярызуюць сябры аматарскага этнаграфічнага аб’яднанне “Поўнач” і ўдзельнікі гурта “Паўночная Сухадроўка”, якія ўжо пяты год праводзяць “Жаніцьбу Цярэшкі” ў “Залатым коле Віцебска “Дзвіна”.

Сёлета гульня праходзіла пад багаты музычны акампанемент: музыка з Лепеля Васіль Шкіндзер прывёз дуду і скрыпку, акрамя гэтага былі бубен, барабан, тамбурын і там-там.

Непасрэдны ўдзел у гульне прымалі каля паўтары дзясяткі пар, яшчэ прыкладна столькі ж людзей прыйшло паглядзець на цікавы абрад.

 
Сяржук Серабро

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.