На площади Якуба Коласа в Минске ожидаются перемены

Дата публикации:

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Ад слова да слоўніка». Экспазіцыя прысвечана 145-годдзю з дня выхаду ў свет выдання «Слоўнік беларускай мовы»  грунтоўнай навуковай працы вядомага літаратара, лексікографа, фалькларыста Івана Іванавіча Насовіча (17881877). Кніга ўтрымлівае больш за 30 000 слоў, запісаных аўтарам ад насельніцтва Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскіх губерній, а таксама выбраных з фальклорных твораў, літаратурных помнікаў старажытнага беларускага пісьменства. У 1881 г. выйшаў «Дадатак да беларускага слоўніка» – каля 1000 слоў. Гэта навуковая праца засведчыла, што існуе адметная, самастойная беларуская мова і яе носьбіт – беларускі народ. «Слоўнік беларускай мовы» І. Насовіча і на сённяшні дзень застаецца выдатнай працай беларускай лексікаграфіі. У 1983 г. выйшла яго факсімільнае выданне.

Шэраг іншых прац Івана Іванавіча Насовіча ўвайшоў у гісторыю навукі. На выставе «Ад слова да слоўніка» можна ўбачыць выданне «Слоўніка беларускай мовы» (1870), якое з’яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю, а таксама матэрыялы, што распавядаюць пра выдатнага беларускага дзеяча.

Да 30 верасня.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.