Новая выстава ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы

Дата публикации:

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае на адкрыццё выставы пад загалоўкам «Генрык Курадчык: Майстар  і яго вучні». Выставу склалі працы памерлага летась і вядомага ўсім жыхарам Гайнаўкі мастака-самавука, які меў мянушку Каргуль, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

«Дата адкрыцця невыпадковая, – кажа дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк. –11 ліпеня – гадавіна смерці Генрыка Курадчыка. Гэты быў вельмі вядомы мастак не толькі на Гайнаўшчыне. Яго працы знаходзяцца па ўсёй Польшчы, а таксама ў Еўропе. Сябры і сям’я прапанавалі нам супольна зрабіць такую выставу ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы».

Апроч карцін Генрыка Курадчыка, на выставе таксама можна ўбачыць працы Мілены Курадчык ды Веслава Ганаса. Пачатак у 18 гадзін.

Уваход бясплатны.

Выстава будзе працаваць да 30 жніўня.

Давід Гайко

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.