Римские музеи 20 сентября можно посетить за 1 евро

Дата публикации:

12 чэрвеня 2014 г. у 18.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё мастацка-адукацыйнага праекта «Штучны адбор».

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 200 твораў жывапісу і графікі выхаванцаў арт-студыі «Востраў», якія з'яўляюцца адлюстраваннем погляда некалькіх пакаленняў дзяцей на пераломе стагоддзяў, паведамляе Artelbelarus.

На выстаўцы глядач сустрэне для сябе шмат нечаканага і цікавага: сама дзіцячая творчасць як яна ёсць, манера яе выканання і спосаб экспанавання. Акрамя таго, будуць прадстаўлены архіўныя матэрыялы (відэа, фота, тэксты), а таксама аўдыясповеды дзяцей.

Пры падтрымцы кампаніі Samsung будзе створана ўнікальная інсталяцыя карты горада вачамі дзіцяці.

Праект «Штучны адбор» – гэта таксама спроба агучыць шэраг сацыяльна-культурных з'яў, якія ўзнікаюць пры ўзаемадзеянні дзяцей і дарослых. Дзіцяці не трэба стаяць у чарзе за права і ўменне размаўляць нароўне з дарослай прафесійнай супольнасцю – аўтэнтычная творчасць дзяцей не з'яўляецца менш значнай, яна валодае сваім унікальным сродкам адлюстравання паўсядзённасці і мовай маўлення.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.