У Глыбокім у скверы Перамогі з'явіўся яшчэ адзін БТР і гармата

Дата публикации:

У скверы Перамогі, што ў цэнтры Глыбокага (Віцебская вобласць), пахаваны савецкія салдаты, якія палеглі ў пачатку ліпеня 1944 года за вызваленне Глыбокага. Да сярэдзіны 1990-х тут стаялі дзве бетонныя скульптуры: статуя жанчыны з вянком, і статуя воіна са сцягам ля каленяў.

Гадоў пятнаццаць таму бетонныя статуі знеслі… Пачалася мілітарызацыя сквера. Паставілі бронзавых салдата з вінтоўкай і партызана з ППШ. Неўзабаве побач злева з’явіўся бронзавы афганец з АКМ. Гэта памяць аб глыбоцкіх юнаках, якія загінулі далёка ад Радзімы.

Але мілітарызацыя гэтага сквера не скончылася. Гады тры таму паставілі ў скверы БМД (баявую машыну дэсанта). Пакуль усе доўга гадалі – дрэнна гэта ці добра, ужо прывыклі. Як сто гадоў стаяла!

Аднак цяпер да Дня Перамогі арсенал сквера дапоўніўся яшчэ двума новымі рарытэтамі – БТРам і гарматай. Праўда, у адрозненне ад БМД, які дулам павернуты на захад, гэты БТР дулам – на усход.

Новае папаўненне – дрэнна ці добра? Народ жа ў першы дзень ацаніў – прыходзяць, нават сем’ямі, робяць сэлфі. Магчыма ацэняць і турысты, якія сюды часта заязджаюць. Для поўнай калекцыі, напэўна, не хапае бронецягніка! Жарт! Месца тут яму мала…

Уладзімір СКРАБАТУН

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.