У Лідзе прайшла музычная вечарына памяці Чэслава Немэна

Дата публикации:

У лідскім палацы культуры прайшла музычная вечарына памяці знакамітага спявака і музыкі – Чэслава Немэна, прымеркаваная да 11-ых угодкаў смерці вядомага земляка, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Падчас вечарыны, лідзяне пачулі гісторыі з жыцця Чэслава Немэна і яго самыя папулярныя песні ў выкананні даўняга сябра музыкі, саліста ансамбля “Трубадуры” - Пётра Кузняка.

Па словах музыкі, Чэслаў Немэн асабіста дазволіў яму выконваць свае песні з уласнай аранжыроўкай.

- Сапраўды гэта быў мой калега файны, ён цудоўна граў, цудоўна спяваў, цудоўна аранжаваў і граў на розных інструментах. Я хачу, каб ніхто Чэслава не забыў і для гэтага езджу з канцэртамі, спяваю песні, запісваю дыскі.

 

 

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.