Праз паўтара гады пасля паведамлення пра маючую адбыцца рэканструкцыю мы наведалі набярэжную ў Чонках — аніякага намёку на добраўпарадкаванне! Паўсюль валяецца смецце, лісцё, ніводнай лаўкі, адсутнічае асвятленне, асфальтавае пакрыццё ў выбоінах. Месца, дзе прасела пліта некалькі дзён таму, закідалі пяском напалову са смеццем. Аблезлая фарба на агароджы ўздоўж набярэжнай, бераг моцна зарос хмызняком, спускі да вады — у аварыйным стане, паламаныя драўляныя альтанкі.
Між тым у Чонках месціцца некалькі санаторыяў і рэабілітацыйных цэнтраў, адпачывае шмат турыстаў з Расіі.
Падрабязнасці — у фотарэпартажы карэспандэнткі сайта «Гомельская вясна» Ларысы ШЧЫРАКОВАЙ
Фота аўтара