План работы Беларускага грамадскага аб`яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў на 1-е паўгоддзе 2015 года

18.01.2015                                                

12.00

Экскурсія ў музей горада Мінска (Музей карэт, археалагічны, мінскай конкі). Збор: уваход у Музей мінскай конкі (вул. Кірылы і Мяфодзія, 8б).

8.02.2015                                                  

12.00

Наведванне майстэрні скульптара А. Прохарава (аўтар «Гарадскія шалі», помніка Ізяславу ў Заслаўі) і майстэрні мастака М. Бушчыка. Збор: вул. Някрасава, 11.

17.30

Сустрэча з аўтарам кнігі «Беларусь мяцежная. Слуцкі ўзброены чын» Нінай Іванаўнай Стужынскай. Збор: Маскоўская, 18. Бібліятэка Л. Талстога.

5.04.2015                                                 

6.30

Экскурсія Слуцк – Салігорск  (з наведваннем Музея слуцкіх паясоў і спускам у шахты Салігорска для экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў маладога пакалення – 20 чал. да 45 гадоў (паведаміць размер адзення і абутку), а астатнія 20 чал. – наведванне камбіната рудніка і музея Салігорска) – Мікашэвічы (наведванне Мікашэвічскага кар`ера). Экскурсавод Мельніцкі Леанід Апанасавіч. Запісвацца да 25.03 па тэл. 8-029 573-18-40 – Алена Кантаровіч. Збор: Бабруйская, 7 (корпус БДУ).

10.00

Да 50-годдзя Мінскага бюро падарожжаў і экскурсій

Экскурсія «Купалавым гасцінцам» (Даўгінаўскі гасцінец – Карпілаўка – Акопы –  Харужанцы) для былых работнікаў сістэмы Белсавета па турызму і экскурсіям, МБПіЭ і «Інтурыста» (бясплатна). Запісвацца да 25.04 па тэл. х. 212-76-04, м. 8029 172-76-04 – Галіна Рыгораўна Лагуновіч. Збор: Бабруйская, 23.

16.08.2015                                               

6.30

Экскурсія «Літаратурнае Прыдзвінне» па літаратурных мясцінах Полаччыны Мінск – Зазер`е – Бычкі (В. Быкаў, Вярыга-Дарэўскі) – Пуцілкавічы (П. Броўка) – Старына (Е. Лось) – Празарокі (І. Буйніцкі) – Ушачы (Р. Барадулін, С. Законнікаў) – беларускі стоўнхендж, в. Бікульнічы – в. Рагазіны («галодныя» могілкі). Экскурсавод Каліноўскі Іван Іванавіч. Запісвацца да 09.08 па тэл. 8-029 573-18-40 – Алена Кантаровіч. Збор: м. «Усход», пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

30.08.2015                                                            

6.30

Экскурсія: Слонім – Альберцін – Сынкавічы – Зэльва (Л. Геніюш) – Ваўкавыск – Краснасельскі (музей, былы мелавы кар`ер) – Рось – Вопля. Экскурсавод Мельніцкі Леанід Апанасавіч. Запісвацца да 23.08. па тэл. 8-029 573-18-40 – Алена Кантаровіч. Збор: м. «Малінаўка».

 

Для даведак:

старшыня БГАЭіГП                                   

Мікола Чырскі, тэл. 575-79-98.

Подписывайтесь на TIO.BY в Telegram и Yandex Zen