Глыбокае рыхтуецца да вішнёвага фэсту

Дата публикации:

Гэта будзе кірмаш, у якім возьмуць удзел прадпрыемствы харчовай прамысловасці, грамадскага харчавання, а таксама прадстаўнікі аграсядзіб, рамеснікі. Таксама будзе культурная праграма – вішнёвае шэсце, танцы, конкурсы ландшафтных кампазіцый, вішнёвай прычоскі, ну і, канешне, кулінарны 

У Глыбокім ужо вызначыліся з часам правядзення вішнёвага фэсту. Яго мяркуюць правесці ў канцы ліпеня, папярэдняя дата – 21-е, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

«На фэст запросяць гасцей з еўрарэгіёна «Азёрны край», Латвіі, Літвы, Расіі. У расіян ужо ёсць вопыт правядзення падобнага мерапрыемства», – кажа інструктар-метадыст Глыбоцкага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра па турызму Ала Вярцінская.

– Гэта будзе кірмаш, у якім возмуць удзел прадпрыемствы харчовай прамысловасці, грамадскага харчавання, а таксама прадстаўнікі аграсядзіб, рамеснікі. Таксама будзе культурная праграма – вішнёвае шэсце, танцы, конкурсы ландшафтных кампазіцый, вішнёвай прычоскі, ну і, канешне, кулінарны.

У красавіку-маі ў Глыбокім будзе закладзена вішнёвая алея. Самі глыбачане называюць свае вішні «лапыровы» – у гонар вядомага агранома-селекцыянера Баляслава Лапыра, які жыў у Глыбокім з 1926 па 1943 гады.

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.