Першая Сусветная вайна – сёлета цэнтральная тэма для вандровак па пінскім Палессі

Дата публикации:

У сувязі са 100-годдзем уваходу нямецкіх войскаў у Пінск і акупацыі заходняга беларускага Палесся, для турыстаў падрыхтаваныя тэматычныя экскурсіі і мерапрыемствы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У прыватнасці, турыстам распавядуць аб знаходжанні на Піншчыне ў час вайны вядомага беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага ды расейскага паэта Аляксандра Блока.

“Акупацыя прынесла шмат бяды, але дзякуючы кайзераўскім жаўнерам, мы маем вялікую калекцыю фотакартак старога Пінску”, – адзначыла супрацоўніца Музею Беларускага Палесся Кацярына Севярын:

- Вельмі цікавыя калекцыі паштовак, якія немцы рабілі ў час Першай Сусветнай вайны, відаць у іх была добрая оптыка. Яны пакінулі цэлы пласт вельмі цікавых фотаздымкаў не толькі горада, але і наваколляў з жыхарамі.

Акупацыя Піншчыны нямецкімі войскамі працягвалася да лістапада 1918 года, таму экскурсаводы і краязнаўцы спадзяюцца, што бліжэйшыя тры гады для турыстаў тэма Першай Сусветнай вайны (1914-1918) будзе цікавай.

Пятро Савіч

Туры и экскурсии

Смотрите также

Отправление в путешествие

😊 Отправляйтесь в увлекательные туры с нами!

Подписывайтесь на наш Telegram-канал, чтобы первыми узнавать о горящих турах, выгодных предложениях и уникальных маршрутах.

Подписаться на Telegram