Ад усёй душы віншуем вас са святам – Днём экскурсавода. Калегі, сённяшняе свята не толькі ваша, але і для ўсіх тых, хто быў і будзе на вашых экскурсіях. Усіх тых, хто любіць вандраваць – па роднай краіне і за яе межамі. Атрымліваецца, што гэта сапраўды ўсенароднае свята. Жадаем вам плённай працы, новых маршрутаў, удзячных турыстаў, цудоўнага настрою і моцнага здароўя!
Старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў
Мікола Чырскі