https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пра змены ў працэсе прыёму заявак і прыняцця рашэнняў па візах паведамляе <a href="https://www.gov.uk/government/world-location-news/changes-in-visa-application-and-decision-making-process-in-minsk.be"><u>Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску</u></a>.</p>

З 2007 года Візавай і іміграцыйнай службай Вялікабрытаніі (UK Visas and Immigration, UKVI), раней вядомай як Служба памежнага кантролю Вялікабрытаніі, была зачынена вялікая колькасць візавых аддзелаў і было створана некалькі буйных рэгіянальных цэнтраў па ўсім свеце, дзе прымаюцца рашэнні па выдачы віз. Адначасова са змяншэннем колькасці аддзелаў, дзе прымаюцца рашэнні, павялічылася колькасць цэнтраў, дзе прымаюцца заяўкі. У 2007 годзе працавала каля 150 цэнтраў па прыёме заявак і прыняццю рашэнняў. На сённяшні дзень функцыянуе больш за 300 Цэнтраў па прыёме заявак (Visa Application Centre, VAC), большасцю з якіх кіруюць нашы камерцыйныя партнёры, і больш за 30 рэгіянальных цэнтраў, дзе прымаюцца рашэнні па выдачы віз.

У рамках працэса, які праводзіць Візавая і іміграцыйная служба Вялікабрытаніі, паўнамоцтвы візавага аддзела ў Мінску па прыняцці рашэнняў па выдачы віз жыхарам Беларусі будуць перададзены буйному рэгіянальнаму цэнтру пасольства Вялікабрытаніі ў Маскве. З гэтай прычыны візавы аддзел пасольства ў Мінску будзе зачынены, і з сакавіка-красавіка 2014 года пачне працаваць Цэнтр па прыёме заявак пад кіраўніцтвам аднаго з камерцыйных партнёраў Візавай і іміграцыйнай службай Вялікабрытаніі, які будзе прымаць заяўкі на брытанскую візу ад жыхароў Беларусі ў Мінску. Мы праводзім кансультацыі з беларускімі ўладамі па гэтым пытанні. Больш падрабязная інфармацыя будзе вядома ў пачатку наступнага года.

https://www.traditionrolex.com/8