Программа фестиваля "Гольшанский замок"

26 мая ў Гальшанах пройдзе фестываль сярэднявечнай культуры

Программа фестиваля "Гольшанский замок"

Фестываль сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак» у гэтым годзе збярэ аматараў сярэднявечнай культуры і рыцарскіх турніраў, знатакоў добрай аўтэнтычнай музыкі і тэатральнага мастацтва ля сцен легендарнага замка роду Сапегаў у аграгарадку Гальшаны. Фестываль адбудзецца 26 мая.

ПРАГРАМА

фестывалю «Гальшанскі замак — 2018»

26 мая 2018, аграгарадок Гальшаны

9:00 Адкрыты фестываль-конкурс інструментальнай музыкі «Музыкі ля замка Сапег» (аддзел культуры и вольнага часу аг.Гальшаны)

Руіны былога замка Сапег, аг. Гальшан

16:00 – 22:30 Пляцоўка «Цэнтральная сцэна»

16:00 Паказ гарадскога адзення Заходняй Еўропы 13 — 16 ст.

16:10 Майстар-клас па сярэднявечных танцах (тэатр гістарычнага танца «SOLEIL» і дуэт «ДЗІВАБОР» (г. Мінск)

18:00 Канцэрт гурта «VURAJ» (г.Мінск)

19:00 Узнагароджанне пераможцаў турніраў

19:20 Паказальнае выступленне КГР «ШОТЛАНДСКАЯ ПЕХОТА»

19:40 Паказальнае выступленне групы сабельнага фехтавання «REBELIA»

19:50 Выступленне гурта «IRDORATH» (г.Мінск)

20:50 Паказальнае выступленне КГР «ШОТЛАНДСКАЯ ПЕХОТА»

21:00 Выступленне гурта «PAWA» (г.Мінск)

22:00 Вогненнае шоў вулічнага тэатра «ВІР» ( г.Мінск)

22:20 Фейерверк

13:30-17:00 Турнірная пляцоўка.

Лагер рыцараў-коннікаў (лагер коннікаў, катанне на конях, прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з гарадоў Мінск, Гродна, Ліда, Навагрудак і іншых)

12:00 Тэатралізаваны пралог «Фестываль вітае гасцей»

12:15 Флагавае шоў вулічнага тэатра «ВІР»

12:20 Тэатралізаванае коннае шоў «Бітва на сініх водах» (конна-гістарычны клуб «ЗАЛАТАЯ ШПОРА» і ваенна-гістарычны клуб «СЕКЕРЖ» (г. Мінск)

17:00 Конны турнір

14:00 – 18:00 Пляцоўка «Лучнікі»

14:00 Адборачны тур лучнікаў

16:00 Фінал турніра лучнікаў

Пляцоўка «Рыцарскі стан»

13:40 Турніры (рыцарскі турнір, турнір 5 на 5), бугурты (масавыя бітвы рыцараў)

На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі:

13:00-19:00 Пляцоўка «Запрашаем у гульні»

13:00 Шоў-спектакль вулічнага тэатра «ВІР» «Пляска Смерці ці Гісторыя пра тое, як аднойчы Смерць вырашыла ўзяць адпачынак» (г.Мінск)

16:00 Майстар-клас па хадзьбе на хадулях (вулічны тэатр «ВІР» г.Мінск)

— выстава зброі, паказальныя выступленні КГР «ШОТЛАНДСКАЯ ПЕХОТА»;

— аквагрым з беларускімі арнаментамі;

— шаржыст;

— чаканка манет;

— лучны цір

11:00-20:00 Пляцоўка «Горад майстроў»

(выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-класы па дэкаратыўных відах народнай творчасці, традыцыйных для рэгіёну)

11:00-20:00 Дзіцячая пляцоўка (дзіцячыя атракцыёны)

11:00-22:00 Пляцоўка грамадскага харчавання (міні-кафэ, гандлёвыя кропкі)

Кантактныя нумары: 8(01593)45368, 80291760889, 80293877593.

Дадатковая інфармацыя па спасылцы

Фестиваль ольшанский замок

Фото: Voran.by

Подписывайтесь на TIO.BY в Telegram и Yandex Zen