https://www.traditionrolex.com/8
Проблемы в туризме

Мясцовыя жыхары просяць не разбураць Трактарны пасёлак

Людмила Бендетович

Cпециалист по туризму

г. Минск ул. Ульяновская 29

Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29

Мясцовыя жыхары Трактарнага пасёлка накіравалі ў Адміністрацыію Партызанскага раёна і Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зварот з 176 подпісамі з просьбай адмяніць рашэнне аб зносе 2-павярховых дамоў у пасёлку, у .т.л. у квартале вуліц Стаханаўскай, Клумава, Шчарбакова, Чабатарова, знос якіх ужо рыхтуецца.

Аўтары зварота адзначаюць, што праект зносу дамоў і забудовы тэрыторыі новымі 5–7-павярховымі дамамі быў зацверджаны 10 гадоў таму, пасля чаго ён састарэў і  быў скарэктаваны, што, на думку аўтараў звароту, патрабуе новага грамадскага абмеркавання праекта. Акрамя таго, у звароце гучыць просьба да мясцовых улад здзяйсняць рамонт астатніх дамоў у пасёлку з захаваннем іх архітэктурнай аздобы.

Напрыканцы звароту аўтары ліста просяць кіраўніка адміністрацыі пасадзейнічаць усталяванню памятнага знака, прысвечанага заснаванню пасёлка і яго гісторыі (пасёлак будаваўся адным з першых у разбураным вайной Мінску і фактычна з'яўляецца аднагодкам перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне).

Тым часам, адселеныя 2-павярховыя дамы ў квартале вуліц Стаханаўскай, Клумава, Шчарбакова, Чабатарова ўжо абгарадзілі для правядзення дэмантажных работ, на дадзеным этапе вымаецца сталярка.

Актывісты, мясцовыя жыхары і неабыякавая грамадскасць спадзяюцца, што іх шматлікія просьбы, звароты, петыцыі будуць пачутыя ўладамі і горад пазбегне чарговага канфлікту і супрацьстаяння.

https://www.traditionrolex.com/8