https://www.traditionrolex.com/8
25-26 красавіка 2020 г. адбудзецца 11 Фэст экскурсаводаў.

Як далучыцца да «Фэсту экскурсаводаў» 2020?

25-26 красавіка 2020 г. адбудзецца 11 Фэст экскурсаводаў.

25-26 красавіка 2020 г. адбудзецца 11 Фэст экскурсаводаў: сотні экскурсій пройдуць па ўсёй краіне і за яе межамі.

Аргкамітэт "Фэста экскурсаводаў" шчыра запрашае экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў, краязнаўцаў, эколагаў, настаўнікаў далучыцца да гэтай падзеі. Няхай вашыя веды, досвед і захапленне Беларуссю распаўсюдзяцца як мага шырэй. Давайце падорым нашым людзям сапраўднае свята і дакажам, што экскурсіі — гэта самы лепшы адпачынак.

Экскурсіі ў межах Фэста экскурсаводаў могуць праводзіць:

  • экскурсаводы;

  • выкладчыкі;

  • краязнаўцы;

  • даследчыкі;

  • усе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю.

Экскурсіі Фэста заўжды адметныя і папулярныя, бо яны даюць каштоўныя звесткі пра той ці іншы аб’ект ад сапраўдных прафесіяналаў сваёй галіны. Экскурсійнымі аб’ектамі Фэста могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі — усё, што вы любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўлены.

Экскурсіі адбываюцца бескаштоўна ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (18 красавіка).

Просім вас азнаёміцца з Палажэннем Фэста і даслаць заяўкi на ўдзел, запоўніўшы гугл-форму. Па дадатковых пытаннях пішыце на электронную пошту:   festguides@gmail.com

Агульная каардынацыя: +375 (29) 863-21-50 Таццяна Гайдук

+375 (25) 904-69-89 Святлана Грышкевіч

Каардынатар па рэгіёнах: + 375 (25) 545-84-30 Валерыя Чарнаморцава
Вольга Малафеечава (г. Берасце) + 375 (29) 522-08-28
Міхаіл Нарынкевіч (г. Гародня) + 375 (29) 717-38-36
Вадзім Барабанаў (г. Гомель) + 375 (29) 197-28-88
Дзмітрый Карсакоў (г. Магілёў) + 375 (29) 240-00-88
Сяргей Саманенка (г. Віцебск) + 375 (29) 211-00-71

Арганізатары: Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму», грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».

Подписывайтесь на TIO.BY в Telegram и Yandex Zen

https://www.traditionrolex.com/8