Ідэолагі канчаткова закрылі выставу «Заходнебеларуская Атлантыда»

17.09.2014 - Новости

Ідэолагі канчаткова закрылі выставу «Заходнебеларуская Атлантыда»

Сёння раніцай гісторыка-культурны музей-запаведнік у Заслаўі, дзе адбываецца выстава «Заходнебеларуская Атлантыда», наведалі начальник аддзела ідэалогіі и культуры Мінскага райвыканкама Сяргей Кудзін і прадстаўнік МНС. Пасля кароткага агляду выставы, які заняў пяць хвілін, чыноўнікі вынеслі вердыкт: выставу трэба закрыць, бо ў музеі «не ўсё ў парадку з электраправодкай».

Пра гэта карэспандэнту «Нашай Нівы» паведаміў арганізатар выставы гісторык Ігар Мельнікаў. «Такое заключэнне выглядае дзіўна, бо праводку мянялі сёлета ў жніўні, у музеі рабілі добры капітальны рамонт, былі ўкладзеныя 200 мільёнаў», – адзначае ён.

Дырэктар музея Мікалай Паграноўскі ад каментарыяў адмаўляецца.

Выставу пачалі дэмантаваць.

* * *

Выстава «Заходнебеларуская Атлантыда» мусіла адчыніцца 12 верасня. Яна прымеркаваная да 75-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, якая прыйшла на заходнебеларускія землі ў верасні 1939-га. Складаецца выстава з больш як 300 артэфактаў і дакументаў, сабраных гісторыкам і калекцыянерам Ігарам Мельнікавым.

Цікавасць да выставы была вялікая, але паўнацэнна яна так і не запрацавала: ад самага пачатку адкрыццю выставы супраціўляліся ідэолагі. Кіраўнік упраўлення ідэалагічнай працы Мінаблвыканкама Руслан Трухан заявіў, што выстава «не ўпісваецца ў рамкі савецкай канцэпцыі», бо прыніжае ролю СССР і падкрэслівае ролю беларусаў у падзеях 1939-га. Трухан адзначыў, што паказваць выставу «непажадана».

Дырэктар музея, нягледзячы на забарону, вырашыў адчыніць яе, але прыпыніць на час перемоваў з ідэолагамі. На адкрыцці выставы Паграноўскі сказаў: «Майце мужнасць спакойна ўспрымаць нашу гісторыю!»

Вольга Гарапучык

Рубрики: Общество Проблемы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах