Берасце рыхтуецца правесці першы міжнародны роварны фестываль

12.03.2014 - Новости

Берасце рыхтуецца правесці першы міжнародны роварны фестываль

Першы міжнародны роварны фестываль у Берасці вызначаецца з праграмай. Яго плануюць правесці ў ліпені і сумясціць з Днём горада. Патэнцыйнымі арганізатарамі выступаюць некалькі ініцыятыў, якія папулярызуюць роварны рух, сумесна з гарадскімі ўладамі і раварыстамі. У час фестывалю асаблівую ўвагу хочуць надаць інфармацыі пра гісторыю горада, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пра план мерапрыемстваў расказвае кіраўнік роварнага клуба «Ручаёк», адзін з галоўных арганізатараў фестывалю Міхаіл Кузменчук:

– У арганізацыйны камітэт будуць уваходзіць і прадстаўнікі памежных служб, якія дапамогуць адкрыць мяжу для раварыстаў: людзі будуць з візамі, каб яны мелі магчымасць уехаць на тэрыторыю Беларусі з Берасцeйскай крэпасці, па адмысловаму маршруту. Уся кавалькада накіруецца на картынгавы стадыён, дзе будзе стварацца базавы лагер. І там гэтыя людзі пройдуць афіцыйную рэгістрацыю.

Чакаецца, што ўдзел у міжнародным роварным фестывалі змогуць прыняць прадстаўнікі не толькі Беларусі, але і Польшчы, Літвы ды Украіны.

Рубрики: Активный Отдых Акции В Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах