https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>10 ліпеня ў парафіі Святой Тройцы ў Радашковічах адбудзецца «Купалаў фэст», на які запрашаюцца ўсе, хто любіць, шануе і штораз нанова адкрывае асобу і творчасць Янкі Купалы.</strong></p>

У сувязі з тым, што будзе прыгадвацца вяселле паэта, усім гасцям прапаноўваецца быць адпаведна апранутымі, як і запрошаным на вяселле: жанчынам – у доўгіх сукенках, мужчынам – з гальштукам ці бабачкай.

Для тых, хто будзе апрануты адпаведна дрэс-коду, – прывілеі ад арганізатараў.

Праграма свята:

10.00 – 11.00 – святая Імша ў касцёле Cвятой Тройцы;

11.10 – 11.30 – мультымедыйная прэзентацыя «Ісці супольна праз усё жыццё» да 100-годдзя вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч;

11.30 – 12.00 – «Чытаем Купалу разам»: чытанне ўсімі жадаючымі вершаў Янкі Купалы пра каханне;

12.00 – 12.30 – віктарына «Ці ведаеш гэта пра Купалу?»;

12.30 – 12.45 – перапынак на чай і каравай;

12. 45 – 13.45 – канцэрт (цымбалы, «Балцкі субстрат», Алесь Камоцкі, Андрусь Такінданг, Арцём Сітнікаў і інш.);

13.45 – 15.00 – крыжаванка «Беларускае вяселле» і заключны акорд – майстар-клас па народных вясельных танцах;

15.00 – малітва на завяршэнне ў касцёле.

Па матэрыялах сайта газеты «Наша Ніва» 

https://www.traditionrolex.com/8