https://www.traditionrolex.com/8
<p>З іх шэсць знаходзіцца ў ЗША</p>

Як паведамляе «Наша ніва»:

Паводле звестак даследавання амерыканскага інстытута Brookings Institute самыя багатыя гарады паводле ўзроўню ВУП на душу насельніцтва знаходзяцца ў ЗША. 

Сярод дзесяці самых багатых гарадоў свету — шэсць з ЗША, тры з Еўропы і адзін прадстаўнік багатых на нафту Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Найбяднейшыя мегаполісы знаходзяцца ў Афрыцы і Азіі — сталіца Егіпта Каір, затым Мумбаі і Александрыя.

Дзясятка самых багатых гарадоў свету, згодна з Brookings Institute, выглядае так:

1. Хартфард, ЗША ($75 086)

2. Осла, Нарвегія ($74 057)

3. Сан-Хасэ, ЗША ($68 141)

4. Абу-Дабі, ААЭ ($63 859)

5. Брыджпорт, ЗША ($63 555)

6. Цюрых, Швейцарыя ($63 236)

7. Вашынгтон, ЗША ($62 943)

8. Стакгольм, Швецыя ($61 458)

9. Бостан, ЗША ($60 074)

10. Сан-Францыска, ЗША ($58 783)


https://www.traditionrolex.com/8