https://www.traditionrolex.com/8
<p>З нагоды чарговага, 174-га,  дня нараджэння правадыра паўстання Кастуся  Каліноўскага, які нарадзіўся 2 лютага, гісторык  Андрэй Вашкевіч  пагадзіўся распавесці пра мясціны ў Гродне, звязаныя з  падзеямі 1863 г.</p>
З нагоды чарговага, 174-га, дня нараджэння правадыра паўстання Кастуся Каліноўскага, які нарадзіўся 2 лютага, гісторык Андрэй Вашкевіч пагадзіўся распавесці пра мясціны ў Гродне, звязаныя з падзеямі 1863 г.

«Па вялікім рахунку ніхто з гісторыкаў сур’ёўна не займаўся пытаннем гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі – сістэматычная праца, прысвечаная дадзенай тэме адсутнічае, – распавядае Андрэй Вашкевіч «Твайму стылю», – таму і спіс пунктаў у горадзе, павязаных з падзеямі паўстання будзе далёка не поўным».

Чыгуначны вакзал. Адсюль 16 сакавіка 1863 г. група паўстанцаў на чале з начальнікам станцыі Л. Кульчыцкім спрабавала выехаць у бок Парэчча. Аднак машыніст адчапіў таварныя вагоны разам з паўстанцамі, таму пасля непрацяглай перастрэлкі з царскімі войскамі ад’ехала не болей 15 чалавек, прыхапіўшы з сабой 10 000 руб., якія належалі грамадзе чыгункі. Сярод ночы ў горадзе пачаліся затрыманні ўсіх падазроных асоб. Вось такі сюжэт – амаль вестэрн!

1

Дом Абрэмбскіх звязаны з вельмі цікавай сям’ёй – сям’ёй Абрэмбскіх. У часы паўстання яго яшчэ не было, а пабудаваў яго Максіміліян Абрэмбскі, блізкі сябар Элізы Ажэшкі. Свае апошнія гады ў доме правёў ягоны бацька Людамір – адзін з заможных гродзенскіх шляхціцаў, чыноўнік, які прымаў актыўны ўдзел у паўстанні, за што атрымаў шматгадовую ссылку ў Сібір, адкуль вярнуўся скалечаны, без вока. Як ён, так і ягоны сын, у наступным сталі прататыпамі герояў Элізы Ажэшкі.

Калі маёмасць Абрэмбскіх канфіскавалі, яны жылі ў страшэннай галечы: сын працаваў, каб хоць нейк пракарміць сям’ю, Ажэшка ж дапамагала ім матэрыяльна, аплаціла Максіміліяну вучобу і дала добры старт: дом, вядома, быў пабудаваны ўжо калі сям’я пачала жыць больш заможна.

2

Дамы Урублеўскіх (крама «Ландыш»). Прыкладна да 1950-х гадоў на месцы крамы і цырульні «Ландыш» стаялі дамы Урублеўскіх. Хутчэй за ўсё менавіта там жыў Зыгмунт Урублеўскі, траюрадны брат Станіслава Сільвестровіча – паўстанцкага начальніка Гродзенскага ваяводства і сваяк легендарнага Валерыя Урублеўскага. Зыгмунт Урублеўскі сёння, на жаль, малавядомая асоба, пры гэтым ён з’яўляўся сакратаром гродзенскай паўстанцкай арганізацыі, менавіта ён захоўваў пячатку. Зыгмунта арыштавалі яшчэ ў ліпені 1863 г., але паколькі ён быў непаўнагадовым, то скіравалі яго ў арыштанцкія роты ў Сібір, дзе ён ахоўваў, дарэчы, астрог, у якім сядзеў Дастаеўскі, – знакаміты «Мёртвы дом».

Адтуль Зыгмунт уцёк пешкі і ў далейшым стаў... прафесарам Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, які належаў тады Аўстра-Венгрыі. Ён быў першым вучоным, які дабыў вадкі азот – калі б у тыя часы існавала Нобелеўская прэмія, дык ён бы дакладна яе атрымаў. Памятная шыльда, прысвечаная яму і ягонаму брату, прафесару з Пецярбурга, вісіць зараз у нашым Фарным касцёле. Самае цікавае, што гэтыя дамы не знеслі (яны былі драўлянымі), а прынамсі адзін з іх кудысьці перанеслі, па адной з версій – на сучасную маслабазу.

3

Дом Ромера. Севярын Ромер быў маршалкам шляхты Гродзенскага павета, асобай высокапастаўленай, вядомы тым, што арганізоўваў паўстанцкія сходкі, ягоная жонка збірала грошы, то бок усяляк падтрымліваў справу. Дом пасля паўстання быў сканфіскаваны – Ромеры пражылі ў ім ўсяго год пяць пасля будоўлі – сям’ю адправілі ў Сібір, але сам будынак сярод гродзенцаў яшчэ доўга быў вядомы як «Дом паўстанцаў» альбо «Дом Ромера». Пасля ў ім быў зроблены гатэль «Маскоўскі»... А потым у ім засядаў Урад БНР, але гэта ўжо іншая гісторыя. Тэарэтычна ў доме гасціў і Кастусь Каліноўскі, але гэта інфармацыя недакладная.

4

Дом Фукса (крама «Оптыка»). Гэта адзінае дакладна вядомае месца, дзе спыняўся Каліноўскі. Тут жыў дробны чыноўнік, таксама шляхціц Ідэльфонс Мілевіч – адзін з чальцоў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. У сваіх паказаннях, калі ўжо быў арыштаваны расійскімі ўладамі, ён даў звесткі аб тым, што да яго прыходзіў Каліноўскі і яны абмяркоўвалі справы. Але гэта адбывалася ў флігелі – то бок, у частцы, якая выходзіць да турмы (мажліва, акурат там, дзе знаходзіцца закусачная «Калабкі», хто ведае).

5

Гродзенская турма. Тут утрымліваліся паўстанцы, у тым ліку мастак Напалеон Орда, якога падазравалі ў тым, што ён таксама прымаў удзел у падзеях і дапамагаў арганізацыі. У той час расійскія ўлады каралі фактычна за ўсё: прымаў у сябе паўстанцаў – цябе забіралі, маёмасць канфіскоўвалі. Такі самы лёс напаткаў і Пятра Ажэшку (мужа Элізы Ажэшкі), які хутчэй за ўсё пэўны час быў у гродзенскай турме: захаваліся ягоныя фотаздымкі, зробленыя ў Гродне напярэдадні сібірскай ссылкі.

6

Такую самую функцыю хутчэй за ўсё выконваў і Стары замак.

https://www.traditionrolex.com/8