https://www.traditionrolex.com/8
<div class="intro">У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным   музеі адкрылася мінералагічная выстаўка з фондаў музея і прыватных   калекцый гродзенцаў</div>

Як паведамляе «Твой стыль»:

У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі адкрылася мінералагічная выстаўка з фондаў музея і прыватных калекцый гродзенцаў.

На выставе, якую можна наведаць на працягу бліжэйшых месяцаў, прадстаўлена каля 300 камянёў, сабраных амаль за ўсю гісторыю музея. Уся ж калекцыя складаецца з 1500 экспанатаў.

Дырэктар музея зрабіў для першых наведвальнікаў выставы своеасаблівую экскурсію:

– На гэтай выставе прадстаўлены вельмі цікавыя рэчы, якія можна знайсці, калі, вобразна кажучы, капаць глыбокую яму, – кажа дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музею Юрый  Кітурка. – Трэба сказаць, што нашая калекцыя, як і ўсе прыродазнаўчыя калекцыі, пачалася з музея Станіслава Жыўны яшчэ ў міжваенны час. Калі ён прыехаў у Гродна, то ўжо меў прыродазнаўчую калекцыю з розных мінералаў, якая і перайшла ў наш музей. Увесь час калекцыя папаўнялася.

3

– Мы прапаноўваем вам самыя цікавыя «эпізоды» з таго, што адбывалася на працягу год ў гэтым накірунку.

5

Каб было больш цікава і разнастайна, мы далучылі да выставы экспанаты з аддзела рэдкай кнігі, прысвечаныя геалогіі і мінералогіі, выдадзеныя 100–200 гадоў таму. Геалогія – вельмі старажытная навука.  Зацікаўленасць да зямных нетраў пакінулі Арыстоцель і Сакрат, таму геолагі могуць лічыць узрост сваёй навукі з тых часоў.

6

Частка рэчаў на выставе запазычана са школьнага музея «Карат» гродзенскай школы № 16.

7

Самыя цікавыя з прадстаўленых тут экспанатаў – неапрацаваныя аметысты, якія былі канфіскаваны на мяжы і перададзены у дар музею Гродзенскай рэгіянальнай мытняй. У наступнай зале можна ўбачыць тое, як людзі абыходзяцца з каменем: розныя прылады працы і упрыгожванні, дэкаратыўныя рэчы.

8

Андрэй Мялешка

https://www.traditionrolex.com/8