https://www.traditionrolex.com/8
<p>На выстаўцы будуць прадстаўлены  творы беларускіх майстроў-рамеснікаў</p>

25 і 26 лютага 2012 г. з 12.00 да 18.00 гадзін у вялікай зале Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. К. Маркса, 12) адбудзецца выстаўка HandMade, на якой будуць прадстаўлены творы беларускіх майстроў-рамеснікаў.

На выстаўцы вас чакае велізарны выбар вырабаў ручной работы ад майстроў форума REMESLA.BY. Гэта аўтарская лялька, размалёўка па шоўку, бісерапляценне, скрапбукінг, гафт стужкамі, дэкупаж, лемпворк, біжутэрыя, вязанне, палімерная гліна, валяннне з воўны, фетр, разьбярства па скуры, макрамэ, тэмары, фларыстыка і шмат чаго іншага.

На выставе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рознымі рамёствамі і відамі рукадзелля, задаць майстру пытанні, а таксама запісацца на майстар-класы і курсы.

На кірмашы будзе гучаць жывая музыка ад «Вежы Міру».

Уваходны білет – 5000 бел. руб (уключае агляд экспазіцыі «Гісторыя Беларусі XVI – XVIII стст. у партрэтах і геральдыцы», выстаўкі мастацкага шкла Т. Малышавай «Спадчына»).

Праграма

Тэлефоны для даведак:
 +375 (029) 124-69-80 (Velcom),
 +375 (33) 342-87-55 (МТС)

https://www.traditionrolex.com/8