https://www.traditionrolex.com/8
<p style="text-align: justify;"><span style="text-align: justify;">На   выставе прадстаўлены прадметы дэкору народнага традыцыйнага жылля:   малюнкі на шкле і маляваныя дываны, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне   ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. Гэтыя творы ў традыцыйным побыце   выконвалі розныя функцыі: сакральную (абразы), утылітарна-дэкаратыўную   (рамкі для фота) і дэкаратыўную</span></p>

1 сакавіка а 17-й гадзіне Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адкрывае выставу «Кветкі раю» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

На выставе прадстаўлены прадметы дэкору народнага традыцыйнага жылля: малюнкі на шкле і маляваныя дываны, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. Гэтыя творы ў традыцыйным побыце выконвалі розныя функцыі: сакральную (абразы), утылітарна-дэкаратыўную (рамкі для фота) і дэкаратыўную.

Роспіс на шкле з’яўляецца адной з праяў дэкаратыўна-прыкладнога жывапісу, які выкарыстоўваўся для аздаблення народнага жылля. Карысталіся празрыстымі каляровымі лакамі і алейнымі фарбамі. Колеры чыстыя, без паўтонаў і колеравых пераходаў, звычайна абрысы прапрацаваны чорнай лініяй. У такіх малюнках выявіць рэгіянальныя асаблівасці цяжка, але адразу заўважаецца індывідуальнасць аўтара.

Дываны малявалі звычайна на саматканым ільняным палатне, пафарбаваным часцей за ўсё ў чорны колер. Малюнкі выконваліся адвольнай размалёўкай пэндзлем, без папярэдняга нанясення грунту клеявымі ці алейнымі фарбамі. Маляваныя дываны, па традыцыі, дарылі маладым на вяселле.

Малюнкі на шкле аб’ядноўвае з маляванымі дыванамі шырокае выкарыстанне народнымі майстрамі кветкавых матываў, таму што кветкі заўсёды атаясамліваюцца з цеплынёй, солнцам, вясной, радасцю і райскім жыццём.

Месца правядзення: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. Леніна, 20).

https://www.traditionrolex.com/8