https://www.traditionrolex.com/8

Максімум — гэта аднавіць, мінімум — перакрыць унутраным дахам і арганізаваць музейную экспазіцыю

Як паведамляе «Радыё Свабода»:

Максімум — гэта аднавіць, мінімум — перакрыць унутраным дахам і арганізаваць музейную экспазіцыю.

Праблема разбурэння помнікаў архітэктуры застаецца надзённай. У прыватнасці, па-ранейшаму турбуе стан руін Крэўскага замка, які сёлета ўключаны ў праграму «Замкі Беларусі».

Крэўскі замак (сёння — у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, непадалёк ад мяжы з Літвой) быў пабудаваны пасля 1338 года пры ўдзеле вялікага князя Гедыміна і яго сына Альгерда. У 1503–1506 гадах замак моцна разбурыла татарскае войска.

Вельмі істотна ацалелая частка была пашкоджана падчас Першай сусветнай вайны. Польскія ўлады ў 1929 годзе правялі кансервацыю помніка.

Афіцыйная прэса паведамляе, што ўладу зацікавілі адмоўныя прыклады захавання помнікаў ад далейшага разбурэння:«Пытанне ўзнікла пасля таго, як Смаргонскі райвыканкам паспрабаваў правесці такія работы на Крэўскім замку самастойна».

Начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражава ўдакладняе сітуацыю: «Смаргонскі райвыканкам ніякіх самастойных работ на Крэўскім замку не праводзіў. Не ведаю, адкуль пайшла гэта інфармацыя. Гэтыя працы, маецца на ўвазе з дошак — першыя супрацьаварыйныя накрыўкі, рабіў не райвыканкам, а валанцёрскі летнік пад эгідай мясцовага фонда «Крэўскі замак». Але на гэта фонд меў дазвол ад Міністэрства культуры. Вядома, з цягам часу яны разбурыліся, прыйшлі ў заняпад, і трэба цяпер іх здымаць, гэтыя накрыўкі, яны сваёй ролі ўжо не выконваюць».

Таццяна Ражава звяртае ўвагу на тое, што замак патрабуе найперш супрацьаварыйных захадаў: «Я ва ўпраўленне культуры даслала сваё бачанне таго, што трэба рабіць. Вядома, Крэўскі замак — гэта занадта сур’ёзны аб’ект, каб там можна было штосьці рабіць дылетанцкім чынам. Потым, кансервацыя — гэта адно, а першачарговыя супрацьаварыйныя працы — гэта зусім іншае.

Паводле закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, на гэтыя працы нават і дазвол Міністэрства культуры не заўсёды патрэбны. Таму тут ніякага парушэння заканадаўства не было. Фонд «Крэўскі замак» хацеў як лепей, а атрымалася тое, што атрымалася».

Начальнік упраўлення аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі ў Міністэрстве культуры Ігар Чарняўскі: «Мы не так даўно сустракаліся са смаргонскімі ўладамі, абмеркавалі падыходы да гэтых работ. Зараз трэба вызначыцца па падраднай праектнай арганізацыі, падрыхтаваць праектную прапанову. Таму што больш упадзе камянёў з Крэўскага замка ці менш, гэта ўжо няважна, бо столькі ўпала... Можна было б аднавіць Княскую вежу, на гэта ёсць дастаткова матэрыялаў, але для гэтага трэба яшчэ правесці вялікія даследчыя работы, археалогію, умацаваць канструкцыі.

Таму я, калі мы абмяркоўвалі, прапаноўваў два варыянты: максімум — гэта аднавіць, мінімум — перакрыць дзесьці на ўзроўні трэцяга яруса ўнутраным дахам і арганізаваць у першым ярусе і часткова другім — музейную экспазіцыю».

На гэта спатрэбіцца тры-чатыры гады, мяркуе Ігар Чарняўскі. Хто будзе праектантам, павінна вырашыцца на падставе тэндэру да канца сакавіка. Начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражава зазначае: «Больш за тое, скажу, што мы будзем настойваць на тым, каб першачарговыя супрацьаварыйныя працы вяліся паралельна з праектаваннем. Каб, шчыра кажучы, пакуль мы будзем рабіць праект, зама не разбурыўся зусім».

https://www.traditionrolex.com/8