https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выставу нямецкага фатографа Герыта Энгеля «Берлін. Фотаздымкі»<strong><strong></strong></strong> праводзіць Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам мастакоў</p>

Выставу нямецкага фатографа Герыта Энгеля «Берлін. Фотаздымкі» праводзіць Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам мастакоў.

Упершыню ў Беларусі гледачам прапануецца 42 фотаздымкі, зробленыя Герытам Энгелем падчас яго працы над аднайменным альбомам, які выйшаў у свет у Германіі ў 2009 годзе і ўжо другі раз прынёс вялікі поспех аўтару. Першая слава прыйшла да фатографа пасля публікацыі яго фотапраекта «Manhattan. New York» у 2006 годзе.

Усе фатаграфіі вытрыманы ў адным стылі, дзе архітэктурныя аб’екты адлюстраваны прадметна, на фоне белага неба, з мінімумам фарбаў і раўнамернай глыбінёй рэзкасці. Храналагічны парадак дазваляе прасачыць архітэктурную гісторыю Берліна ад пачатку XIII ст. (царква Св. Мікалая, 1230 г.) да XXI стагоддзя (Галерэя Хінтэр дэм Гісхаўс, 2008 г., праект Дэвіда Чыперфілда).

1831_fw_kirche

 

1937_messegelaende

 

1973_stroemung  

Будучы архітэктарам і фатографам адначасова, Герыт Энгель імкнецца вылучыць з дынамічнага гарадскога жыцця ўзоры самага трывалага і стойкага мастацтва, зробленага з цэглы і шкла, бетона і метала – архітэктуру як суму ўсіх гарадскіх збудаванняў.

Герыт Энгельт нарадзіўся ў 1965 годзе ў нямецкім горадзе Эсэн. Атрымаў адукацыю па спецыяльнасцях архітэктура і фатаграфія. Жыве і працуе ў Берліне.

Герыт Энгель. «Берлін. Фотаздымкі». / Gerrit Engel. Berlin. Fotografien.
Палац мастацтва,
Мінск, вул. Казлова, 3 (ст. м. «Плошча Перамогі»)
07.03.2012 – 23.03.2012

https://www.traditionrolex.com/8