https://www.traditionrolex.com/8
<p>«У маёй карціне ёсць эпізод, дзе мужчыны выбраліся з вады і мыюцца пад імправізаваным душам. У кадры бачны азадак, і гэта завецца парнаграфіяй», — здзіўляецца Уладзімір Дашук</p>

«Гэты фільм нават не праходзіў у нас экспертызу! Мы жывём у эпоху правакацый, і інтэрнет для гэтага добры інструмент. Вядзецца найстражэйшы ўлік, ён вядзецца па электронных дакументах і ў папяровым выглядзе», — запэўніваюць Еўрарадыё ў Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці.

Але фільм Уладзіміра Дашука «Страсть» пра дайвераў знаходзіцца ў спісе фільмаў, забароненых для распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі. Гэты спіс можна было ўбачыць на сайце Міністэрства культуры. Аднак хутка бан-ліст фільмаў знік з сайта.

«У гэты спіс трапляюць парнаграфічныя фільмы, фільмы, дзе ёсць празмерная жорсткасць, якая не падзяляецца нашым культурным кодам. Наш масавы глядач, напрыклад, не зможа зразумець, чаму ў фільме «Піла» адразаюцца галовы», — кажуць у экспертнай камісіі.

І абяцаюць праверыць, што ў спісах. Бо фільм Дашука туды не ўключалі.

«Я патэлефаную ў дэпартамент і папрашу, каб пераглядзелі гэты спіс. Бо няма там гэтага, мы гэта туды не ўключалі!»

У Дэпартаменце па кінематаграфіі Міністэрства культуры не могуць адказаць, чаму фільм Дашука трапіў у гэты спіс.

«Магчыма, уносілі нейкія папраўкі, і былі нейкія тэхнічныя памылкі», —  мяркуюць у дэпартаменце.

«Еўрарадыё» датэлефанавалася да аўтара стужкі Уладзіміра Дашука. Рэжысёра ніколькі не здзіўляе, што фільм апынуўся ў нейкіх спісах, бо ў 2009 годзе яго сапраўды прызналі парнаграфічным.

Уладзімір Дашук: «Яны прызналі, што фільм «Страсть» утрымлівае элементы парнаграфіі. У мяне нават ёсць гэта заключэнне. Гэта было на стадыі, калі Міністэрства культуры прымала фільм. Мяне тады прымусілі прыбраць адзін эпізод, бо ён быў прызнаны парнаграфічным».

Парнаграфічны эпізод — пра тое, як мужчыны мыюцца ў душы.

«У маёй карціне ёсць эпізод, дзе мужчыны выбраліся з вады і мыюцца пад імправізаваным душам. У кадры бачны азадак, і гэта завецца парнаграфіяй», — здзіўляецца Уладзімір Дашук.

Пасля выдалення эпізоду фільм Дашука атрымаў... прыз за лепшую рэжысёрскую працу года!

Агулам у бан-лісце экспертнай камісіі, які знаходзіўся на сайце Міністэрства культуры, каля 100 фільмаў. Некаторыя з іх — удзельнікі міжнародных конкурсаў, у тым ліку Канскага фестывалю. Напрыклад, фільм «Антыхрыст» Ларса фон Трыера.

88414

**

88416

Знаходзім тут фільм Дашука.

Арцём Мартыновіч

https://www.traditionrolex.com/8