https://www.traditionrolex.com/8
<p>Восьмы байкфэст «Хавайся ў бульбу» пройдзе ў Гродне 27–29 красавіка на ўжо традыцыйным месцы – базе «Купалінка»</p>

Як паведамляе «Твой стыль»:

Восьмы байкфэст «Хавайся ў бульбу» пройдзе ў Гродне 27–29 красавіка на ўжо традыцыйным месцы – базе «Купалінка».

На тэрыторыі базы будуць усталяваныя гандлёвыя кропкі з атрыбутыкай фэсту. Для наведвальнікаў будзе арганізаваны палатачны лагер, дзе можна будзе размясціцца на ноч. Нагадаем, што мінулы гродзенскі байк-фэст «Хавайся ў бульбу» сабраў каля тысячы аматараў музыкі і байкераў.

Аднак мінулы год быў вельмі «сціплым» для байкераў. Як паведаміў адзін з арганізатараў фэсту, праз адмысловыя правілы заезду большасць байкераў пакідала сваіх «жалезных коней» у горадзе і ўжо без іх дабіралася да тэрыторыі фэсту.

Асноўнымі выступоўцамі на мінулым фэсце былі «Крама» і «Воплі Відаплясава». А што чакае гродзенцаў у гэтым годзе, арганізатары мерапрыемства трымаюць пакуль у сакрэце.

get_img

Арганізатарамі фэста традыцыйна будуць два байк-клубы – Rolling Anarchy MCC, Nashorn MCC.

 

https://www.traditionrolex.com/8