https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пра гэта ў сваім блогу <a href="http://migalski.blog.onet.pl/" target="_blank">паведаміў</a> дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі</p>

Як паведамляе «Наша ніва»:

Пра гэта ў сваім блогу напісаў дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі.

«Я толькі што вярнуўся з перамоў у справе рэзалюцыі Еўрапарламента аб сітуацыі ў Беларусі, – напісаў Мігальскі, які цытуе тэкст рэзалюцыі:

«Заклікаць нацыянальныя хакейныя федэрацыі краін — членаў ЕС і ўсіх іншых дэмакратычных краін, у тым ліку ў часе кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакею ў Хельсінкі (май, 2012) перагледзець сваё ранейшае рашэнне і перанесці Чэмпіянат свету 2014 года ў іншую краіну, пакуль у Беларусі не будуць вызваленыя палітвязні, вязні сумлення і пакуль рэжым не будзе праяўляць відавочных прыкмет паважання правоў чалавека і прызнаваць вяршэнства закона».

Нагадаем, што 1 сакавіка дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі ініцыяваў у інтэрнеце збор подпісаў за адмену Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 г. у Беларусі. Так, прапаноўвалася збіраць подпісы пад зваротам да Міжнароднай федэрацыі хакея і нацыянальных федэрацый, каб права правядзення сусветнага першынства было аддадзена іншай дзяржаве.

А 27 лютага шведскія СМІ са спасылкай на дырэктара Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) па сувязях з грамадскасцю Шымана Шэмберга распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што майскі кангрэс IIHF можа перагледзець месца правядзення чэмпіянату 2014 года.

Беларусь атрымала права правесці Чэмпіянат свету па хакеі на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі ў 2009 г.


https://www.traditionrolex.com/8