https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пра здымак-правакацыю распавядае гродзенскі фатограф Мечыслаў: «Гэты здымак – сваеасаблівы пратэст так званай гродзенскай рэканструкцыі Каложы, калі сучасныя будаўнікі перабудоўваюць старажытныя будынкі з сучаснай цэглы»</p>

Як паведамляюць «Беларускія рэгіянальныя навіны»:

Менавіта такі выклік-здымак гродзенскага фатографа Мечыслава абудзіў шмат спрэчак у сацыяльных сетках.

Пра здымак-правакацыю распавядае сам Мячыслаў: «Гэты здымак – сваеасаблівы пратэст так званай гродзенскай рэканструкцыі Каложы, калі сучасныя будаўнікі перабудоўваюць старажытныя будынкі з сучаснай цэглы. Гэта не першая мая «правакацыя». Наступным пасля Каложы зроблены здымак гродзенскага Старога замка. На гэтым здымку замак перафарбаваны ў незвычайны жоўты колер і пакрыты металадахоўкай. Гэтае фота таксама выклікала вялікае абурэнне сярод не толькі жыхароў горада, але і наведвальнікаў з іншых гарадоў».

Мечыслаў не збіраецца спыняцца ў сваім захапленні: «У маіх планах з дапамогай сучасных метадаў зрабіць будынкі, якіх зараз ужо няма, а менавіта Фары Вітаўта і гродзенскай ратушы».

kalozha

Калаж. Як можа выглядаць Каложская царква ў выніку сучаснай «рэканструкцыі»

 

https://www.traditionrolex.com/8