https://www.traditionrolex.com/8
<p>Справа ў тым, што ў Гродне не існуе школы рэстаўрацыі драўляных будынкаў</p>

Як  паведамляе grodna.info:

«Лямус ХVІІІ ст., які месціцца на тэрыторыі былога брыгіцкага кляштару знаходзіцца зараз у крытычным стане», – паведаміў Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры эканамічнай тэорыі ГрДУ. Гродзенскія гісторыкі звярнуліся ў пракуратуру. 

У чым менавіта праблема?

Ёсць помнік гісторыі архітэктуры, які занесены ва ўсе спісы, прысутнічае на старонках шматлікіх энцыклапедый і даведнікаў, які зараз знаходзіцца ў крытычным стане. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова прайсці праз браму былога дыспансеру і агледзець будынак разам з ягоным наваколлем. Гэта не адзіны помнік у Гродне, які знаходзіцца пад пагрозай разбурэння, але сітуацыя з лямусам ускладняецца тым, што сам будынак менавіта драўляны. Справа ў тым, што ў Гродне не існуе сёння школы рэстаўрацыі, і ў першую чаргу, драўляных будынкаў. З гэтай праблемай мы сутыкнуліся ў «Новым Свеце», але гэта ўжо пабудовы ХХ ст.

Чым унікальны лямус?

Лямус XVIII ст. у Гродна

Калі на хвіліну ўявіць сабе гісторыю Гродна з яго пажарамі, войнамі і г.д., становіцца зразумелым, што лямус наўпрост не павінен быў захавацца – адбылося так толькі таму, што ён стаяў за мурамі брыгіцкага кляштару. Для мяне гэта помнік, які знаходзіцца на адным узроўні з Каложай. Зараз жа на вачах ён проста руйнуецца.

Што канкрэтна адбываецца?

Апошнім разам я быў там паўтары тыдні таму і бачыў, што вялікая колькасць драўляных элементаў ужо знішчана, падмуркі знаходзяцца ў жудасным стане, пасля апошніх гаспадароў (псіхіятрычнага дыспансэра. – Аўт.) унутры дасюль ляжыць смецце, ніякіх датчыкаў пажарнай бяспекі наогул няма, больш за тое – недалёка знаходзіцца «месца для палення»... На ўсё гэта варта звярнуць увагу!

Як вядома, на тэрыторыі былога кляштару зараз вядуцца рэстаўрацыйныя працы...

Так, але невядома, ці ўключаны лямус ў праект, і якім ён будзе наогул. Зараз працы вядуцца за кошт каталіцкага касцёла, і ці знойдзе ён грошы на лямус і якія – сказаць цяжка. Я хачу верыць у тое, што каталіцкае духавенства таксама зацікаўленае, але той стан, у якім сёння знаходзіцца помнік, на жаль, не дае мне такіх магчымасцей. Дарэчы, шыльды аб тым, што гэты помнік ахоўваецца дзяржавай, я на ім так і не ўбачыў.

Чаму зварот менавіта ў пракуратуру?

Таму што ў нас ўжо ёсць невялікі досвед карыснага супрацоўніцтва: сумеснымі намаганнямі былі вернутыя разныя драўляныя дзверы на будынак па вул. Карбышава. З другога боку, гэта адзіны варыянт, пры якім грамадская ініцыятыва можа супрацоўнічаць з дзяржавай – праз звароты, скаргі і г.д. Наколькі гэта будзе эфектыўна – паглядзім.

У заяве ідзе гаворка таксама пра дом Тальгейма па вул. Карбышава. У чым праблема там?

Дом доктара Тальгейма ў Гродна

Дом Тальгейма быў, здаецца, уключаны ў агульную праграму аховы спадчыны. Некалькі год таму ён перажыў татальную рэстаўрацыю. Тое, як яна праводзілася, – лепшы доказ таго, што без адмысловых інстытутаў рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынкаў мы нічога не здолеем зрабіць. Мы бачылі, як субпадрадчыкі, 18-19-гадовыя хлопцы, кіравалі сітуацыяй... Будынак у выніку выглядае горш, чым да рэстаўрацыі. Згубленыя драўляныя элементы дэкору (балкон «гаўбец», казыркі), якія падкрэслівалі мадэрныя рысы будынку. Але галоўнае – гэта адсутнасць вадасцёкаў, якія менавіта даюць жыццё будынку. Зноў жа, я кажу пра тое, што бачна воку. Пра тое ж, што адбываецца ўнутры, я наўпрост не ведаю...

https://www.traditionrolex.com/8