https://www.traditionrolex.com/8
<p>Упершыню за дзесяцігоддзі Мірскі замак прыняў ў сваіх пакоях сапраўдны ампірны баль часоў Міхала Клеафаса Агінскага</p>

Як паведамляе «Салідарнасць»:

Упершыню за дзесяцігоддзі Мірскі замак прыняў ў сваіх пакоях сапраўдны ампірны баль часоў Міхала Клеафаса Агінскага.

Сябры маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Гісторыка» разам з вайскова-гістарычным клубам «17-ы полк уланаў ВКЛ» зладзілі баль у межах праекту «Эпоха князя Міхала Клеафаса Агінскага».

– Да нас прыехалі рэканструктары перыяду 1812 году з Расіі, Украіны і Беларусі, – распавёў «Салiдарнасцi» арганізатар балю Зміцер Рагачоў. – Мірскі замак адчыніў нам свае дзверы ўпершыню, і мы засталіся ў захапленні ад атмасферы гэтага месца.

Сапраўды, партрэтная зала, у якой адбывалася дзея, надавала неабходны антураж, як і сам замак і ўдзельнікі балю.

У бальнай карце – паланез, Кембрыджскі вальс, катыльёны і французская кадрыль. На перапынак – гульні і чытанні вершаў, фуршэт і зноўку танцы.

– Сапраўдны міжнародны баль, – кажа Зміцер Рагачоў. – Госці прыехалі з Масквы, Харкава, Вязьмы, Ноўгарада, Пецярбургу. Канешне, найбольш усіх уразіла зала, яе антураж.

bal_003

bal_004

bal_005

bal_006

bal_007

bal_008

bal_009

bal_011

bal_012

bal_013

bal_014

bal_015

bal_016

bal_017

bal_019

bal_020

bal_022

bal_024

bal_025

bal_028

bal_029

Неабходнае патрабаванне да ўдзелу – строй эпохі ампіру. Прынамсі, нават фатографы і відэааператары былі апранутыя адпаведна – ва ўланскі мундзір або цывільную вопратку. Выклікалі сапраўднае захапленне строі, аксесуары, нават медалі на мундзірах і тыя з часоў імператара Напалеона. Канешне, рэканструкцыя – справа сур'езная і, як кажуць, не вельмі танная. Але акунуцца на дзень у цудоўны свет ампірнага балю – паверце, таго варта!

Сяргей Балай

https://www.traditionrolex.com/8