https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: small;">У Магілёве з’явіцца новая адметная мясціна, здольная прыцягнуць турыстаў. Гісторыкі задумалі аднавіць турму магдэбургскага горада. І гэтая работа ўжо распачалася</span></p>

Як паведамляе телерадиокомпания «Могилёв»:

У Магілёве з’явіцца новая адметная мясціна, здольная прыцягнуць турыстаў. Гісторыкі задумалі аднавіць турму магдэбургскага горада. І гэтая работа ўжо распачалася.

Магілёўскі Арбат – пешаходная вуліца Ленінская – аблюбаваная гараджанамі і турыстамі гістарычная частка горада. Старыя будынкі – помнікі мінулага – захаваліся на гэтай вуліцы і да сённяшняга дня. У адным з іх і будзе размяшчацца адноўленая турма магдэбургскага горада. Ідэя належыць музею гісторыі Магілёва. Расказвае дырэктар музея Аляксей Бацюкоў: «Там будзе камера са зняволеным, закаваным у калодкі. А побач будуць свабодныя калодкі для тых, хто захоча сфатаграфавацца. У турме будзе дыба, а таксама кат. Яго называлі ў часы магдэбургскага права містэр».

Пра атмасферу, якая панавала ў турме часоў магдэбурскага горада, будуць нагадваць старыя скляпеністыя столі. Яны найбольш падыходзяць па антуражы, кажуць гісторыкі. Пра жыццё зняволеных будзе нагадваць паўзмрок. Каб належным чынам выканаць задуманае, музей гісторыі Магілёва далучыў да падрыхтоўчай працы спецыялістаў-дэкаратараў, паведаміў Аляксей Бацюкоў. Ад іх майстарскай рукі будзе залежаць, наколькі ўразіць турма сваіх наведвальнікаў: «Зараз мы ўжо дамовіліся з некаторымі мастакамі, каб яны дапамаглі выканаць гэты праект. Магілёўскаму скульптару і мастаку Андрэю Вараб’ёву даручана падумаць, як будуць выглядаць манекены. Іншыя спецыялісты ўжо азадачаны, як выканаць тэхнічныя работы».

https://www.traditionrolex.com/8