https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: small;">Дударскі фэст будзе праходзіць на працягу трох дзён з 27-га па 29 красавіка ў трох месцах – Мінску, Дудудках і на хутары “Шаўловічы”</span></p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

На гэты раз, па словах прадзюсара фэсту Змітра Сасноўскага, будзе прадстаўлены цэлы праект, які яднае дыджэйскую музыку са старадаўняй.

Гэта будзе адмысловай навінкай дударскага фэсту, на якім па словах арганізатара, выступяць наступныя гурты:

- Будзе ўдзельнічаць з Польшчы гурт «Трызна», адзін дудар з Прыкарпацця з Украіны, дарэчы ён будзе ўпершыню на нашым фестывалі. Іншыя ўдзельнікі – «Літвінтроль», «Стары Ольса», «Зніч» пакуль раздумвае, «Кашлаты Вох», гурт «Эсса», асобныя дудары і танцавальная падтрымка ўсіх нашых мінскіх тэатраў сярэднявечных танцаў.

Дударскі фэст будзе праходзіць на працягу трох дзён з 27-га па 29 красавіка ў трох месцах – Мінску, Дудудках і на хутары “Шаўловічы”.


https://www.traditionrolex.com/8