https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: small;">«Зялёныя» расчараваліся ў традыцыйным фармаце «Чарнобыльскага шляху» і прапаноўваюць свой спосаб адзначыць гадавіну аварыі</span></p>

Як паведамляе belsat.eu:

«Зялёныя» расчараваліся ў традыцыйным фармаце «Чарнобыльскага шляху» і прапаноўваюць свой спосаб адзначыць гадавіну аварыі.

Прадстаўнікі Беларускай партыі «Зялёныя» падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 26 красавіка велапрабегу.

Як паведаміў старшыня партыі Алег Новікаў, заяўка пададзена 30 сакавіка. Велапрабег плануецца правесці пад лозунгам «За альтэрнатыўную энергетыку». Ініцыятары акцыі разам з аднадумцамі плануюць праехаць у гэты дзень па мінскай веласіпеднай дарожцы ў цэнтры горада.

«Акцыя прымеркавана да чарговай гадавіны чарнобыльскай катастрофы і ставіць за мэту нагадаць грамадскасці, што альтэрнатыўная энергетыка – самая эфектыўная формула вырашэння актуальнага пытання энергетычнай бяспекі. Акцыя, якую ўмоўна можна назваць «Велашлях», на нашу думку, будзе садзейнічаць прапагандзе трывалай мадэлі гаспадарання і экалагічнага ладу жыцця», – адзначыў Новікаў.

Пры гэтым ён падкрэсліў: партыя «Зялёныя» не абмяжоўвае правоў сваіх актывістаў на ўдзел у традыцыйнай акцыі апазіцыі «Чарнобыльскі шлях», якая ладзіцца ў той жа дзень, «нягледзячы на тое, што большасць удзельнікаў унутрыпартыйнай дыскусіі адзначаюць крызіс фармату гэтай акцыі», – дадаў лідар партыі «Зялёныя».

https://www.traditionrolex.com/8