https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: small;">Рэстаўрацыя былога касцёла цыстарцыянцаў у Вістычах – помніка архітэктуры XVII стагоддзя – выклікае нямала спрэчак. Адны бачаць у маштабным рамонце цяперашняй царквы толькі карысць, другія звяртаюць увагу на нетэхналагічнасць работ такога кшталту<strong></strong></span></p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Рэстаўрацыя былога касцёла цыстарцыянцаў у Вістычах – помніка архітэктыры XVII стагоддзя – выклікае нямала спрэчак. Адны бачаць у маштабным рамонце цяперашняй царквы толькі карысць, другія звяртаюць увагу на нетэхналагічнасць работ такога кшталту.

Найбольшыя дыскусіі ўзніклі вакол ідэі ўзвесці на барочным храме купалы. «Я не супраць аднаўлення званіцы, – гаворыць гісторык архітэктуры Ірына Лаўроўская. – Але знешне яна не павінна дысансаваць з архітэктурай храма».

На скрыжаванні трансэпта папярэчнага і галоўнага была пастаўлена маленькая званічка, якая па форме нагадвае цыбулю, толькі яна зграбная, малая і ніяк не можа быць адноўлена па візантыйскай традыцыі. Яна павінна захаваць тую традыцыю, па якой пабудавана. Тым больш ёсць чарцяжы.

Былы касцёл цыстарцыянцаў наведаў таксама старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч. Ён паведаміў, што не бачыць асаблівых прычын для панікі. «Мы з айцом Анатолем адразу знайшлі агульную мову. Далі яму рэкамендацыі па саставах тынкоўкі і аднаўленні сігнатуры на даху. Ніякіх купалоў там не будзе», – паведаміў Астаповіч.

Таварыства аховы помнікаў мае намер таксама дапамагчы праваслаўнаму святару ў стварэнні праекта рэстаўрацыі.

1

Былы касцёл цыстарцыянцаў

2

Фрагменты старажытнага мура


https://www.traditionrolex.com/8