https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: small;">Уз­яць не­сві­жан­ку ў жон­кі ко­лісь бы­ло прэс­тыж­на — кож­най дзяў­чы­не па рас­па­ра­джэн­ню Ра­дзі­ві­лаў да­ва­лі ты­ся­чу зло­тых. Сён­ня ня­вес­ты з Ня­сві­жа па-ра­ней­ша­му ў мо­дзе. Хоць і звы­чаі ўжо іншыя, але ўзяць шлюб у гэ­тым го­ра­дзе ма­раць мно­гія ма­ла­да­жо­ны<strong></strong></span></p>

Як паведамляе «Мінская праўда»:

Уз­яць не­сві­жан­ку ў жон­кі ко­лісь бы­ло прэс­тыж­на — кож­най дзяў­чы­не па рас­па­ра­джэн­ню Ра­дзі­ві­лаў да­ва­лі ты­ся­чу зло­тых. Сён­ня ня­вес­ты з Ня­сві­жа па-ра­ней­ша­му ў мо­дзе. Хоць і звы­чаі ўжо іншыя, але ўзяць шлюб у гэ­тым го­ра­дзе ма­раць мно­гія ма­ла­да­жо­ны.

…На час рэ­гіс­тра­цыі шлю­бу га­рад­ская ра­ту­ша за­кры­ва­ецца для на­вед­ван­ня ту­рыс­таў. Тут на дру­гім па­вер­се ў за­ле па­ся­джэн­няў ма­гіс­тра­та, як і ра­ней, пра­хо­дзяць цы­ры­мо­ніі і тэ­атра­ль­ныя прад­стаў­лен­ні: ва ўра­чыс­тай рэ­гіс­тра­цыі пры­ма­юць удзел артыс­ты тэ­атра імя Уршу­лі Ра­дзі­віл. На лес­ві­цы ма­ла­дых сус­тра­ка­юць страж­ні­кі. Пе­рад вы­ха­дам жа­ні­ха і ня­вес­ты ў за­ле рэ­гіс­тра­цыі гу­чыць му­зы­ка ра­дзі­ві­лаў­скіх ча­соў. На­сус­трач ма­ла­дым вы­хо­дзяць слу­гі з за­па­ле­ны­мі кан­дэ­ляб­ра­мі. Яны ад­чы­ня­юць дзве­ры жа­ні­ху і ня­вес­це. Па­сля рэ­гіс­тра­цыі шлю­бу іх він­шу­юць артыс­ты ў воб­ра­зах Бар­ба­ры Ра­дзі­віл і яе му­жа, ка­ра­ля поль­ска­га і вя­лі­ка­га кня­зя лі­тоў­ска­га Сі­гіз­мун­да ІІ Аўгус­та. У пад­ару­нак ма­ла­дыя атрым­лі­ва­юць імян­ную гра­ма­ту. Для іх сві­та кня­зя вы­кон­вае па­ла­нез…

А ка­ля ўва­хо­ду ў ра­ту­шу ма­ла­дых ужо ча­кае па­воз­ка, на якой яны едуць да Слуц­кай бра­мы і ў га­рад­скі парк.
Тэ­атра­лі­за­ва­нае він­ша­ван­не мо­гуць атры­маць ма­ла­дыя і ад «га­ла­вы Ня­свіж­ска­га ма­гіс­тра­та» з уру­чэн­нем «Па­ста­но­вы Ня­свіж­ска­га ма­гіс­тра­та». Мож­на за­рэ­гіс­тра­ваць свой шлюб і па на­род­ных тра­ды­цы­ях у гіс­то­ры­ка-кра­язнаў­чым му­зеі Ня­сві­жа.

— Ка­лі ра­ней та­кі­мі па­слу­га­мі ў нас ка­рыс­та­лі­ся то­ль­кі адзін­кі, дык ця­пер яны ста­лі ве­ль­мі па­пу­ляр­ны­мі не то­ль­кі ў ма­ла­дых, але і ў тых, хто пра­жыў у шлю­бе і 25, і 50 год, — рас­каз­вае на­ча­ль­нік ад­дзе­ла Загс Ня­свіж­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ра­іса Пра­не­віч. — За мі­ну­лы год за­рэ­гіс­тра­ва­на 24 шлю­бы на­шых су­айчын­ні­каў з гра­ма­дзя­на­мі Рас­іі, Укра­іны, Ка­зах­ста­на, Азер­бай­джа­на, Лі­ва­на. Ужо сё­ле­та ў нас за­рэ­гіс­тра­ва­ны шлю­бы з гра­ма­дзя­на­мі Мал­до­вы, Гер­ма­ніі, пад­адзе­на за­ява на рэ­гіс­тра­цыю шлю­бу гра­ма­дзя­ні­нам Іра­ка.

Але ж гэ­та то­ль­кі час­тка ра­бо­ты су­пра­цоў­ні­каў за­гса. Да­рэ­чы, і са­ма Ра­іса Пра­не­віч, і яе на­пар­ні­ца, вя­ду­чы спе­цы­яліст Свят­ла­на Гру­ша, пра­цу­юць тут з 1989 го­да.

— Мы са Свят­ла­най Ге­на­дзь­еўнай пры­йшлі пра­ца­ваць у Ня­свіж­скі загс 23 га­ды та­му на­зад, — рас­каз­вае Ра­іса Іва­наў­на. — Сён­ня мы ўжо рэ­гіс­тру­ем шлю­бы дзя­цей, па­свед­чан­ні аб на­ра­джэн­ні якіх вы­да­ва­лі на па­чат­ку сва­ёй ра­бо­ты.
4b2

Ра­бот­ні­кі Ня­свіж­ска­га за­гса з лек­цы­ямі аб шлюб­на-ся­мей­ным за­ка­на­даў­стве вы­сту­па­юць у шко­лах ра­ёна, у дзяр­жаў­ным пед­ага­гіч­ным ка­ле­джы імя Якуба Ко­ла­са, пра­цоў­ных ка­лек­ты­вах. Гэ­тыя жан­чы­ны — жа­да­ныя гос­ці ў ра­дзі­ль­ным ад­дзя­лен­ні рай­ба­ль­ні­цы, дзе яны сус­тра­ка­юцца з ма­ла­ды­мі ма­ма­мі. У ра­ённай га­зе­це што­ме­сяц дру­ку­юцца він­ша­ван­ні ба­ць­кам з на­ра­джэн­нем не­маў­лят. Па­зва­ніў­шы на тэ­ле­фон­ную «га­ра­чую лі­нію» за­гса, мож­на да­ве­дац­ца аб зме­нах у за­ка­на­даў­стве. З са­ка­ві­ка 2006 го­да тут па­ча­лі пра­ца­ваць з гра­ма­дзя­на­мі па пры­нцы­пу «ад­на­го акна» — то­ль­кі за мі­ну­лы год жы­ха­рам Ня­свіж­ска­га ра­ёна бы­ло вы­да­дзе­на звыш 4 ты­сяч да­ве­дак і іншых да­ку­мен­таў. Жан­чы­ны, якія тут пра­цу­юць, за­ўсё­ды вы­слу­ха­юць ча­ла­ве­ка і аб­авяз­ко­ва яму да­па­мо­гуць. Невы­пад­ко­ва па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да ад­дзел Загс Ня­свіж­ска­га рай­вы­кан­ка­ма за­га­дам Мі­ніс­тэр­ства юсты­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь пры­зна­ны леп­шым у кра­іне. І не­здар­ма за­ка­ха­ныя
https://www.traditionrolex.com/8